Аўто44

Lada пачала выпускаць седан «бізнэс-класу». Што за ён і колькі каштуе

Днямі на АўтаВАЗе пачалася прамысловая вытворчасць новай мадэлі — бізнэс-седана Lada Aura. Але новага ў ёй не шмат.

Фота: lada.ru

Новая даўжыня — новая мадэль?

Новая мадэль Lada пабудаваная на базе Lada Vesta. Галоўнае адрозненне «новай» мадэлі ад старой — даўжыня. Кузаў у Aura на 250 мм даўжэйшы, чым у Vesta. Адпаведна павялічылася і калёсная база. За кошт гэтага салон стаў больш прасторным для задніх пасажыраў.

Адлегласць ад пярэдніх крэслаў да задняга сядзення складае 1060 мм. АўтаВАЗ называе гэта найлепшым паказчыкам прасторы для пасажыраў у класе.

Сярод арыгінальных элементаў, апроч даху і днішча аўтамабіля, у Aura свае заднія дзверы, крылы і адпаведныя элементы ў тыльнай частцы салона.

Пачынаючы ад цэнтральнай стойкі да шыльдзіка на пярэднім бамперы — гэта тая ж самая Lada Vesta.

Наверсе — Lada Aura, унізе — Lada Vesta. Фота: lada.ru 

Вытворца робіць акцэнт на тым, што ў адрозненне ад Vesta пры вытворчасці Aura ў топавых камплектацыях будуць выкарыстоўваць натуральную скуру. Апроч гэтага, у аўтамабілі будзе палепшаная шумаізаляцыя і спецыяльныя налады падвескі, што павінна павысіць узровень камфорту для пасажыраў. Таксама ў Aura будуць усталёўвацца дыскі з новым дызайнам.

У тэхнічным плане прарыву не адбылося. Пад капотам у Aura будзе той жа самы 1,8-літровы бензінавы рухавік магутнасцю 122 к.с., які будзе працаваць з аўтаматычнай каробкай перадач.

Салон Lada Aura. Фота: lada.ru

Не абышлося без Пуціна

Атрымліваецца, што ў плане дынамікі разгону Aura будзе саступаць Vesta, бо новая мадэль будзе важыць больш.

Аднак, нягледзячы на тое, што выпуск новай мадэлі — гэта далёка не прарыў, у серыйным запуску Aura ўдзельнічаў Уладзімір Пуцін. Праўда, па відэасувязі.

«Сёння мы пачынаем серыйную вытворчасць новай мадэлі — седана бізнэс-класа Lada Aura. Уладзімір Уладзіміравіч, вы ўжо мелі магчымасць асабіста, за стырном, апрабаваць гэты аўтамабіль у ліпені. І вось, праз два з паловай месяцы, Aura ўжо на канвееры», — адрапартаваў перад Пуціным прэзідэнт АўтаВАЗа Максім Сакалоў.

Фота: lada.ru

Што па цэнах?

Цэны на Lada Aura будуць ад 2,6 мільёна да 2,8 мільёна расійскіх рублёў (каля 26,7 — 29 тысяч даляраў). Колькі яны будуць каштаваць у Беларусі і калі з'явяцца ў нашых дылераў, пакуль невядома.

Для параўнання, цэны на Vesta з аналагічным маторам і АКПП, як у Aura, у Беларусі пачынаюцца з 49 500 рублёў (каля 15 200 даляраў). Самая дарагая Vesta у кузаве седан каштуе 53 900 рублёў (каля 16 550 даляраў). Lada Vesta выпускаюць з 2015 года. 

Каментары4

  • Імя
    15.10.2024
    А што ў ёй бізнес? За 30 тысяч $ у Еўропе можна набыць нармальнае аўто, а не гэтае расейскае дзярьмо як па дызайну, так і па камплектацыі.
  • ха ха
    16.10.2024
    Бизнес типа ритуальные услуги?
  • Фэйспалм
    16.10.2024
    Цікава, колькі грошай яны “распілілі” на тым, каб распілаваць Весту і ўварыць 25 сантыметраў металу, а пасля выдаць гэта за новую мадэль?

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць