Грамадства55

Выведзены ў Беларусі новы сорт бульбы назвалі ў гонар расійскага маркетплэйса

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве вывеў і зарэгістраваў новы гатунак бульбы. Яму далі назву «Вайлдберыз» — у гонар папулярнага ў Беларусі расійскага маркетплэйса.

Пра тое, што ў Беларусі назвалі бульбу ў гонар яе бізнэс-праекта, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале заснавальніца Wildberries Таццяна Кім. Такі падарунак, па яе словах, яна атрымала ад навукоўцаў з Беларусі на дзень нараджэння.

Гэты сорт бульбы — фіялетавага колеру. На сертыфікаце напісана, што ён мае высокую патэнцыйную ўраджайнасць — ад 50 тон з 1 га. Таксама ён нібыта вылучаецца вялікім утрыманнем крухмалу — да 18,9%.

У характарыстыках бульбы пазначаны добрыя смакавыя якасці, а таксама прызначэнне — сталовы сорт для здаровага (функцыянальнага) харчавання. 

Каментары5

  • Ёсік
    22.10.2024
    Усё для браціка старэйшага. Цьху, С.акалізы.
  • Wlad
    22.10.2024
    Што ў галаве у гэтых людзей, называць бульбу назвай расійскага, даруй Божа, маркетплэйса, які не называецца расійскім нават словам, а нейкі вайлберыс. Ці яны ведаюць, што гэты іх вайлдберыс - нашыя родныя "ягады".
  • Ната
    23.10.2024
    Самая вкусная картошка у Беларуси!

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць