Сваю ролю ў распачатым дыялогу з Лукашэнкам Еўропа згуляла блякла, бяздарна, без крэатыву і мазгавой напругі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Еўрапарламент адклаў меркаваны шчаўчок пугай. Рэзалюцыя ў беларускім пытанні адсунутая на сакавіцкую сесію.
Сацыялісты ды камуністы ў ЕП настойваюць на тым, што варта дачакацца, як з’ездзяць у Мінск эмісары. Візіт чатырох еўрапарламентароў, у тым ліку Яцка Пратасевіча, чакаецца 25–27 лютага.
Але гэта тэхнічныя моманты. Прынцыповы ж палягае ў тым, што
бабуля Еўропа зараз увогуле ў разгубленасці. Беларускі аўтарытарны арэшак аказаўся занадта цвёрды для яе зубоў.
У свой час еўрабюракраты не рызыкнулі ўжыць дарожную мапу, распісаць стратэгію наладжвання дачыненняў з Мінскам паводле прынцыпу абумоўленасці. Маўляў, а што будзем рабіць, калі беларускія ўлады ўпруцца рогам.
А яны і так уперліся. І сёння, спахапіўшыся, накідаць умовы Мінску для Бруселя тым болей нязручна. Ён ужо па самыя вушы ўлез у каляіну «прагматычнага дыялогу».
Самае ж галоўнае, што
грошы з МВФ спраўна ідуць у Мінск без усялякай лібералізацыі. Фонд гуляе у сваю гульню. На тле яго салідных траншаў меркаваная макрафінансавая дапамога ад Еўразвязу — 290 мільёнаў долараў — велічыня, якой Лукашэнка можа ахвяраваць.
Звыш таго, Брусель паклаў пад сукно прапанаваныя яшчэ летась беларускім бокам супольна з Кіевам ды Вільняй праекты ў галіне энергабяспекі. Парадаксальна, але ў снежні на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўразвязу ды «Усходняга партнёрства» ў Бруселі беларускі міністр Мартынаў быў ці не адзіны, хто заклікаў паскорыць гэтыя канкрэтныя праекты, у той час як заходнікі луналі ў эмпірэях абстрактнай рыторыкі.
Еўропа ціха маўчала і падчас студзеньскай нафтавай вайны з Расіяй. Геапалітычны імпэт, разварушаны вайной на Каўказе ў жніўні
Ціха маўчала Еўропа і калі на змену гульні ў лібералізацыю прыйшла хваля новых рэпрэсій супраць апазіцыі, незалежнай прэсы. Схамянуліся толькі тады, калі ўзняла голас Варшава: нашых б’юць!
Канечне, не справа брусельскіх бюракратаў ладзіць дэмакратычныя перамены ў краіне, дзе маса народанасельніцтва пакорліва глытае аўтарытарызм. І санкцыямі рэжым наўрад ці задушыш. Хутчэй ён здасца Маскве.
Але другая палова праўды палягае ў тым, што
сваю ролю ў распачатым дыялогу з Лукашэнкам Еўропа згуляла блякла, бяздарна, без крэатыву і мазгавой напругі.
Канечне, яшчэ не вечар. Але факт тое, што зараз ляскатанне пугай нейкай рэзалюцыі мала што дасць.
На пачатку двухбаковай адлігі еўрафункцыянеры паўтаралі: у дачыненнях з Мінскам мы хочам мець гнуткі інструмент. Але насамрэч інструмент аказаўся вялым.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары