Усяго патроху2020

Беларусь — Швейцарыя — 2:3

Зборная годна білася з супернікам на працягу трох перыядаў і овертайма, але саступіла ў серыі булітаў.

Беларусы і швейцарцы змагаліся за выхад у чвэрцьфінал Алімпіяды. Перад Гульнямі ў Ванкуверы супернікі сыгралі двойчы, абмяняўшыся перамогамі.

Матч прыемна пачаўся для беларусаў. Ужо на 59‑ай секундзе Аляксей Калюжны змог прапіхаць шайбу між шчыткамі швейцарскага варатара.

Арбітр пайшоў глядзець відэапаўтор, але ніякай крамолы ў дзеяннях нашага нападаючага не пабачыў — 1:0.

Пасля гэтага швейцарцы стабільна завалодалі ініцыятывай. І на 13‑ай хвіліне Шпрунгер змог скарыстацца колькаснай перавагай (быў выдалены ўсё той жа Калюжны). Па тэніснаму падставіўшы клюшку на пятачку — 1:1.

У другім перыядзе Дамінікелі змог вывесці супернікаў наперад — 1:2. І зноў швейцарцы закінулі, калі гулялі «пяць на чатыры».

Да гонару нашых хлопцаў яны не раскіслі. А на 36‑ай хвіліне сын галоўнага трэнера Міхаіла Захарава Канстанцін удала сыграў на дабіванні — 2:2.

У трэцім перыядзе і овертайме закінутых шайбаў не было, хаця адзначыцца маглі абедзве каманды. Усё павінна было вырашыцца ў серыі пасляматчавых булітаў.

Дэрун і Лем свае спробы рэалізавалі. А вось Алег Антоненка не змог перайграць варатара суперніка. Дзімітры Мялешка і Андрэй Мезін змаглі адрадзіць інтрыгу.

Усё вырашалася ў кідку Сяргея Касціцына. Форвард «Манрэаль Канадыянс» так і не вырашыў, што ж канкрэтна рабіць з шайбай. Кінуць так і не атрымалася, абыграць варатара таксама — 2:3.

У чвэрцьфінале Швейцарыя сустрэнецца са зборнай ЗША. А беларусы вымушаны пакідаць алімпійскі турнір.

Каментары20

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»2

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць