Усяму віной вуглі, якія ляжалі каля хлява.
У вёсцы Седзіч Быхаўскага раёна сабакі выратавалі сваіх гаспадароў ад гібелі ў пажары.
Гаспадар вечарам ачысціў ацяпляльны кацёл, а вуглі і попел вынес на вуліцу і пакінуў каля хлява. Бліжэй да апоўначы сям’я заснула.
Аднак а 4-й раніцы людзей пабудзіў гучны і настойлівы брэх трох сабак, якія начавалі ў доме. Гаспадыня выйшла на кухню і ўбачыла ў акне, што шчыльна прылеглы да дома хлеў ахоплены полымем, паведамляе МНС.
Пажарныя, якія прыехалі на выклік, не дазволілі агню знішчыць дом, аднак хлеў цалкам згарэў: знішчаны дах, пашкоджана перакрыццё, сцены і маёмасць.
Паводле папярэдніх даных, пажар узнік праз незатушаныя вуглі.
Каментары