Свет11

Начальнікі Генштабоў Расіі і ЗША правялі таемную тэлефонную размову

Тэлекампанія ABC і газета New York Times паведамілі, што начальнік расійскага Генеральнага штаба Валерый Герасімаў на мінулым тыдні меў «вельмі незвычайную» тэлефонную размову са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Чарльзам Браўнам.

Начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Герасімаў патэлефанаваў Браўну 27 лістапада і папярэдзіў аб будучых выпрабавальных пусках гіпергукавых ракет з расійскіх караблёў у Міжземным моры. 3 снежня расійскае Міністэрства абароны абвясціла публічна, што выпрабаванне адбылося ва ўсходняй частцы Міжземнага мора, піша Радыё Свабода.

Па звестках New York Times, Герасімаў таксама сказаў амерыканскаму калегу, што выпрабаванне новай ракеты, якую Крэмль называе «Арэшнік», было запланавана задоўга да таго, як адміністрацыя Байдэна дазволіла Украіне ўжываць ATACMS па цэлях на прызнанай тэрыторыі Расіі.

Уладзімір Пуцін прадстаўляў удар гэтай ракетай як адказ на першы ўдар ATACMS па расійскай тэрыторыі.

ABC і New York Times паведамляюць пра змест гутаркі са слоў ананімных крыніц у Пентагоне. Прэс-сакратар Браўна, капітан Джэрыл Дорсей, пацвердзіў факт тэлефанавання і дадаў, што «па просьбе генерала Герасімава генерал Браўн пагадзіўся не абвяшчаць пра змест званка па сваёй ініцыятыве».

Масква пакуль нічога не паведамляла пра гэтую размову.

Каментары1

  • Жвір
    05.12.2024
    Дык а ў чым незвычайнасьць размовы ?

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА17

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся беларускія маліны па 160 рублёў за кілаграм

Adidas зняў крутую пяціхвілінную кароткаметражку да чэмпіянату свету па футболе з Шаламэ, Бэкхэмам, Зіданам, Месі і дэль П'ера1

У Расіі загінуў палітвязень, якога пасадзілі за малюнак Пуціна ў выглядзе пеніса з георгіеўскай стужкай5

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»11

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

Група захопу затрымала вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру11

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека4

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА17

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць