Свет77

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон урачыста адкрыў Сабор Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам), адноўлены праз пяць гадоў пасля пажару. На цырымонію з'ехаліся многія высокапастаўленыя госці з розных краін, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris

Сабор не толькі аднавілі пасля пажару, але і ачысцілі ад слядоў шматвяковых пылу і сажы, з-за чаго ён выглядае святлейшым, чым раней.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Праўда, рэстаўрацыйныя работы ўсё яшчэ не завершаныя: будаўнічыя рыштаванні дагэтуль атачаюць усходнюю частку сабора.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Сёння адбылася свецкая ўрачыстая цырымонія, а заўтра, 8 снежня, у саборы пройдзе першая каталіцкая імша. Будзе асвечаны новы алтар сабора, які быў спраектаваны сучасным мастаком Гіёмам Бардэ.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Часткай сённяшняй цырымоніі было «абуджэнне» аргана: ён не граў з моманту пажару, а цяпер інструмент на 8000 труб адрэстаўраваны і ачышчаны ад пылу. На ім сыгралі чатыры арганісты.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

З-за шторму «Дара» цырымонію было вырашана праводзіць цалкам унутры сабора.

У Парыж прыбыло шмат ганаровых гасцей, у тым ліку абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, брытанскі спадчыннік трону Уільям, прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла і іншыя палітыкі. Замест прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прысутнічала ягоная жонка Джыл Байдэн.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool
Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

На працягу наступнага тыдня Нотр-Дам будзе адкрыты для наведвальнікаў з 15:30 да 22:00 з панядзелка па пятніцу і да 20:00 у суботу і нядзелю. Увесь тыдзень будуць праводзіцца святочныя мерапрыемствы і спецыяльныя набажэнствы, а потым сабор запрацуе ў звычайным рэжыме і будзе даступны для вернікаў і турыстаў.

Фота: Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris
Фота: Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris

Пажар у красавіку 2019 года сур'ёзна пашкодзіў дах сабора і яго гатычны шпіль. На аднаўленне сабралі каля 846 мільёнаў еўра, і над рэстаўрацыяй працавалі каля 2000 чалавек.

У дзень, калі адбыўся пажар, Эмануэль Макрон паабяцаў, што гістарычны будынак будзе цалкам адноўлены, і адбудзецца гэта падчас яго прэзідэнцтва. На працягу шматгадовых рамонтных работ ён некалькі разоў наведваў будоўлю і трымаў працэс пад кантролем.

Фота: Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris

Каментары7

  • елена 3%лена і
    08.12.2024
    ваў
    зашыбіс
  • за чо с
    08.12.2024
    У Парыж прыбыло шмат ганаровых гасцей, у тым ліку абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп,
    ,,,
    а. ну бачна.. укушае моцнае іскусства
    судзячы па благалепным твары яго его
  • гундос
    08.12.2024
    , а тваво лукашеску не запросили. сиди и умирай от злосци и зависци.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць