Свет33

Затрымалі хлопца, які забіў у цэнтры Нью-Ёрка кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША

26-гадовы Луіджы Манджонэ ў панядзелак быў затрыманы ў рэстаране Mcdonald's у горадзе Алтуна ў штаце Пенсільванія, яму выстаўленыя абвінавачванні ў забойстве кіраўніка страхавой кампаніі UnitedHealthcare Браяна Томпсана, піша Бі-бі-сі.

Фота: паліцыя Алтуны

Томпсан быў застрэлены на мінулым тыдні каля гатэля Hilton на Манхэтэне, маштабныя пошукі вяліся з серады.

Манджонэ затрымалі прыкладна за 450 км на захад ад Нью-Ёрка, пасля таго як яго апазнаў па фота адзін з наведвальнікаў рэстарана хуткага харчавання.

Паводле звестак паліцыі, пры затрыманні ў яго быў знойдзены надрукаваны на 3D-прынтары пісталет, які меркавана выкарыстоўваўся пры стральбе ў Нью-Ёрку.

Першапачаткова Манджонэ паўстаў перад судом Пенсільваніі і быў абвінавачаны па пяці пунктах, у вызваленні пад заклад яму было адмоўлена.

Праз некалькі гадзін нью-ёркскія следчыя выставілі яму абвінавачванні ў забойстве.

Што вядома пра затрыманага

Паводле даных паліцыі, затрыманы Луіджы Манджонэ нарадзіўся і вырас у Балтыморы, штат Мэрыленд, дзе вучыўся ў прыватнай школе для хлопчыкаў Gilman School, якую, па словах кіраўніцтва школы, ён скончыў найлепшым у класе ў 2016 годзе.

Пасля гэтага ён паступіў у прэстыжны Пенсільванскі ўніверсітэт, а яго апошняе вядомае месца пражывання — Ганалулу на Гаваях.

Пры затрыманні ў яго знайшлі агнястрэльную зброю і некалькі пасведчанняў асобы — адно з гэтым імем, іншае падробленае.

У тым ліку пры сабе ў яго былі амерыканскі пашпарт і падробленае пасведчанне асобы штата Нью-Джэрсі, якое выкарыстоўвалася для рэгістрацыі ў хостэле ў Нью-Ёрку, дзе падазраванага заўважылі перад стральбой.

Па словах паліцыі, пісталет, знойдзены ў падазраванага, быў «пісталетам-прывідам», верагодна, «зробленым на 3D-прынтары» і здольным страляць патронамі калібра 9 мм.

«Пісталеты-прывіды» збіраюцца з дэталяў, замоўленых па інтэрнэце, не рэгіструюцца, і іх паходжанне практычна немагчыма адсачыць, бо на дэталях часта адсутнічаюць серыйныя нумары.

Паліцыя таксама сцвярджае, што пры сабе ў яго быў рукапісны «трохстаронкавы маніфест», які пралівае святло на яго «матывы і мысленне» і сведчыць, што ён, «падобна, адчувае непрыязнасць да карпаратыўнай Амерыкі».

У профілі Манджонэ ў LinkedIn паказана, што ён працаваў інжынерам па апрацоўцы дадзеных у TrueCar, лічбавым сайце рознічнага гандлю новымі і ўжыванымі аўтамабілямі.

У сацыяльных сетках Манджонэ паведамляюць, што ён страціў сувязь з сям'ёй і сябрамі. У адным з пастоў, адзначаным Манджонэ на сайце X, хтосьці напісаў: «Гэй, ты ў парадку? Ніхто не чуў пра цябе ўжо некалькі месяцаў, і, падобна, твая сям'я шукае цябе».

Каментары3

  • Gorliwy Litwin
    10.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Спадар
    10.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Парень герой
    11.12.2024
    Джокер наших дней. Жаль в рб таких нет

Цяпер чытаюць

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў3

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА8

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

Французскі гігант мабільных гульняў Voodoo абвінаваціў беларускую SayGames у капіяванні мабільнай гульні — і зноў прайграў

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту15

У Пецярбургу дроны атакавалі адзін з самых загружаных складоў Ozon6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў3

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць