Вайна55

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Дабраполля на Данбасе. Яго абверглі Z-блогеры

Расійскія Z-блогеры абверглі заяву начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі Валерыя Герасімава пра поўны захоп горада Дабраполле ў Данецкай вобласці. Напярэдадні ён далажыў пра гэта прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, аднак паведамленне выклікала крытыку нават сярод прыхільнікаў расійскага ўварвання, піша The Moscow Times.

Карта Deep State

Па словах Герасімава, Дабраполле, якое з’яўляецца важным лагістычным вузлом украінскай абароны, было «вызваленае» падраздзяленнямі групоўкі «Цэнтр». Ён таксама заявіў, што ў горадзе працягваюцца пошукі і знішчэнне асобных украінскіх вайскоўцаў, якія нібыта хаваюцца ў падвалах будынкаў. Пуцін назваў гэта «значнай падзеяй», якая адкрывае шлях да межаў так званай ДНР.

Аднак Z-канал «Военный осведомитель» паставіў пад сумнеў не толькі заяву пра Дабраполле, але і іншыя сцвярджэнні Герасімава. Бо, калі верыць расійскаму генералу, былі таксама захопленыя сёлы Аляксеева-Дружкоўка і Сяргееўка ў Данецкай вобласці, а ў Харкаўскай вобласці завершанае знішчэнне двухтысячнай групоўкі УСУ, якая нібыта трапіла ў аблогу.

«Военный осведомитель» апублікаваў фрагмент відэа Міністэрства абароны Расіі, якое павінна было пацвярджаць кантроль над Дабраполлем. Аўтары канала заявілі, што відэа магло быць створанае з дапамогай штучнага інтэлекту, звярнуўшы ўвагу на нерэалістычныя рухі вайскоўца з расійскім сцягам.

Іншы Z-блогер, Alex Parker Returns, з іроніяй заўважыў, што Пуціну зноў маглі далажыць пра захоп горада, які фактычна не ўзяты. Ён нагадаў пра папярэднія заявы расійскіх вайскоўцаў адносна Святагорска і Купянска, якія таксама не атрымалі пацвярджэння.

«Военный осведомитель» спаслаўся і на аналіз канала «Дом Осинтеров», паводле якога расійскія войскі кантралююць паўднёвую і значную частку цэнтральнай часткі Дабраполля. Аднак, як адзначаюць аўтары, гэтыя звесткі не сведчаць пра ўстойлівую прысутнасць расійскіх вайскоўцаў у астатняй частцы горада.

Украінскі OSINT-праект Deep State таксама не пацвярджае расійскага кантролю над Дабраполлем: паводле яго карты, горад цалкам знаходзіцца пад кантролем УСУ.

Заяву Герасімава абверг і Z-блогер Анатоль Радаў. Ён адзначыў, што паведамленні расійскага камандавання выклікаюць, мякка кажучы, здзіўленне ў тых, хто знаходзіцца непасрэдна на месцы падзей.

Генеральны штаб УСУ таксама заявіў, што інфармацыя пра захоп Дабраполля не адпавядае рэчаіснасці. Паводле прадстаўніка ўкраінскага Генштаба Андрэя Кавалёва, горад застаецца пад кантролем Украіны.

Каментары5

  • Радасць дзеда
    18.10.2026
    Прапаную каб Муму далажыў Хйлу пра захоп Кіева, Берлін, Лондана і Вашынгтона. І ўсё, ПАБЕДАААААА
  • Вата шоу
    18.10.2026
    Малую Токмачку тоже Муму герасимова взял?)))
  • Й
    18.10.2026
    Окурок приехало в штаб-погреб где маскировочная сетка не снаружи, а внутри была сделана)))) блд, 2 армия мира...''армия'' мародёров и бандитов поганых

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць