Свет22

Палецкіс: Еўропа павінна сачыць за будаўніцтвам беларускай АЭС

Еўрапейская камісія павінна патрабаваць ад Мінска строгага выканання міжнародных стандартаў па будаўніцтву АЭС, калі з'яўляюцца сумненні ў бяспецы гэтага праекта,
лічыць літоўскі эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс, які працуе ў камітэце ЕП па ахове навакольнага асяроддзя, а таксама з'яўляецца членам дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

Прадстаўнік Літвы перакананы, што пытанне бяспекі будаўніцтва АЭС у Беларусі таксама з'яўляецца праблемай ЕС.

«Еўракамісія паабяцала ўважліва сачыць за рашэннямі па АЭС, а Літва абавязана аб гэтым пастаянна нагадваць Брусэлю» -- адзначыў еўрапарламентар.
Па словах Палецкіса, Літва павінна вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне ў Брусэлі. «Забараніць або спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі іншая краіна і ЕС не мае права, але Орхуская канвенцыя і прылады адносінаў ЕС-Беларусь даюць магчымасць кантраляваць бяспеку пры праектаванні і будаўніцтве» -- адзначыў Ю.Палецкіс.

Орхуская канвенцыя абавязвае ўключыць грамадскасць у працэс прыняцця рашэння аб будаўніцтве такіх аб'ектаў, чаго ў Беларусі не адбылося, гаворыцца ў паведамленні еўрапарламентара. Палітык таксама адзначыў, што падчас сустрэч з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Беларусі яму распавялі аб парушэнні міжнародных экалагічных нормаў на месцы будаўніцтва будучай АЭС. А вывучэнне ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праводзілася павярхоўна.

Ю. Палецкіс таксама раскрытыкаваў арганізаваную Міністэрствам аховы навакольнага асяроддзя Літвы прэзентацыю вынікаў ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС. Паводле яго слоў, Міністэрства не кіраваліся прынцыпамі Орхускай канвенцыі, згодна з якімі інфармацыя аб уздзеянні АЭС павінна быць даступнай і зразумелай. Ю. Палецкіс адзначыў, што грамадскасць шырока не інфармавалася аб гэтым мерапрыемстве, яно праходзіла ў непрыстасаваным для гэтага памяшканні, а пераклад быў няякасным. «Гэтая прэзентацыя, на жаль, мне чымсці нагадала мерапрыемства ў Астраўцы, у Беларусі» -- сказаў Ю. Палецкіс. Эўрапарлямэнтар працуе ў камітэце ЕП па ахове навакольнага асяроддзя, а таксама з'яўляецца членам дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць