Грамадства22

Спецдакладчык ААН: Беларускія арганізацыі дасылаюць еўрапейскім палітыкам спісы палітвязняў на абмен

Нілс Муйжніекс, спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, расказаў, што думае пра магчымасць абмену палітвязняў і калі бачыць для Беларусі акно магчымасцяў.

Нілс Муйжніекс. Фота: «Наша Ніва»

Муйжніекс падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні адзначыў, што на думку Анаіс Марэн, яго папярэдніцы на гэтай пасадзе, выбары ў Беларусі — каталізатар парушэння правоў чалавека ў краіне. Так адбывалася заўжды, і перад цяперашнімі выбарамі ўсё паўтараецца.

Спецдакладчык кажа, што беларускія НДА актыўна дасылаюць еўрапейскім палітыкам спісы палітвязняў, якія могуць быць выкарыстаныя пры падрыхтоўкі абмену зняволенымі — такога, які адбыўся паміж Расіяй і Захадам 1 жніўня 2024 года. Паводле слоў Муйжніекса, ёсць надзея, што можа мець месца новы абмен такога кшталту.

З іншага боку, Муйжніекс мае змешаныя пачуцці наконт ідэі абмену зняволенымі:

«Кожнае жыццё вартае таго, каб паспрабаваць яго выратаваць. Калі адзіны спосаб для гэтага — абмен, то такую магчымасць мусяць разгледзець тыя, хто мае для гэтага магчымасць. Я не маю такой магчымасці, я не трымаю ў падвале затрыманых агентаў КДБ. З іншага боку, гэта можа спрыяць таму, што расійскі і беларускі рэжымы пачнуць браць закладнікаў. 

Пытанне абмену не датычыць майго мандату. І тут мая найвялікшая занепакоенасць — тое, што пасля такога абмену затрыманні людзей працягнуцца. Калі абмены і адбудуцца, я б хацеў, каб пасля іх скончыліся затрыманні».

Спецдакладчык ААН глядзіць на Беларусь з аптымізмам — на яго думку, у бліжэйшыя некалькі гадоў краіну чакаюць перамены:

«Вайна ва Украіне скончыцца тым ці іншым чынам у бліжэйшыя некалькі гадоў. Мы не ведаем, як гэта адбудзецца, але калі яна скончыцца, гэта адаб’ецца на Беларусі, таму што Беларусь настолькі ўцягнутая ў яе. І я ўпэўнены, што некалі ў наступныя гады краіну чакае змена ўлады».

Муйжніекс разважае, што ў такіх рэпрэсіўных дзяржавах, як цяперашняя Беларусь, перыяд змены ўлады можа быць складаным, і для краіны гэта адкрывае акно магчымасцяў. Яшчэ адзін шанс для пераменаў — тое, што і ў Беларусі, і ў Расіі цяпер вялікія складанасці ў эканоміцы. Таму, падсумоўвае спецдакладчык, можна спадзявацца на перамены ў краіне ў бліжэйшыя 3-6 гадоў.

Таксама Муйжніекс выказаўся наконт практыкі справаздач па Беларусі, якія ўжо шмат гадоў з’яўляюцца аднымі з вынікаў працы спецдакладчыкаў ААН па нашай краіне. На яго думку, гэтая праца ўздымае палітычны кошт працягу рэпрэсій. Акрамя гэтага, ёсць неабходнасць інфармаваць Захад пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, і ў гэтым плане праца спецдакладчыка можа быць карыснай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Беларус
    23.01.2025
    Спецдакладчык нешта зусім ня спец. Рэжым лукашэнкі ўжо бярэ закладнікаў, бо палітвязьні - менавіта закладнікі. Мэта - альбо зьнішчыць за кратамі, альбо абмяняць. Але, каб адбыўся абмен патрэбны абменны фонд. І тут заходнія краіны цалкам могуць дапамагчы яго стварыць, калі пачнуць называць рэчы сваімі імёнамі: у вайну ўцягнута не Беларусь, а рэжым лукашэнкі, што захапіў уладу ў краіне і з'яўляецца ейным акупантнам. Калі прызнаць хунту тэрарэстычнай групоўкай і спонсарам вайны - гэта дасьць падставы для арышту лукашыстаў проста з-за датычнасьці да тэрарэстычнай дзейнасьці. Бо тэрор насельніцтва і праслўваньне вайны - гэта менавіта тое, што яны робяць. Большасць прозвішчаў вядома і месціцца ў адкрытым доступе - карыстайцеся. Зараз на падыходзе сьпіс з 10К фальсіфікатараў лукашэнкаўскіх бязвыбараў. Інакш, ускрайнімі заклапочанасьцямі ды рашучымі заклікамі рэжым не перамагчы. І раней ці пазьней ён дапаможа расеі развязаць вайну і на вашай тэрыторыі.
  • гы
    23.01.2025
    Беларус, сначала выплатишь репарации Украине за соучастие в войне и за концлагеря. Потом будешь оправдываться и строить свои "схемы".

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць