Папа Рымскі Францішак можа адрачыся пасаду па стане здароўя, паведаміў кардынал Джанфранка Равазі.

Фота: Andrew Medichini / AP
Пра гэта кардынал Джанфранка Равазі заявіў у інтэрв’ю італьянскаму выданню Corriere della Sera.
Аднак, паводле яго слоў, 88-гадовы Францішак імкнецца давесці да канца Юбілейны год хрысціянства, які Рымска-каталіцкая царква адзначае ў гэтым годзе.
Зараз пантыфік шпіталізаваны з пнеўманіяй, і шэраг мерапрыемстваў з яго ўдзелам адмененыя.
У лютым 2013 года ад апостальскага трону адрокся Папа Бенедыкт XVI (Ёзаф Ратцынгер), яму тады было 85 гадоў. Папа-эмерыт памёр 31 снежня 2022 года.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары