Былога кандыдата ў прэзідэнты Румыніі вызвалілі, але забаранілі выязджаць з краіны
Затрыманага 26 лютага кандыдата ў прэзідэнты Румыніі Кэліна Джарджэску выпусцілі на волю. Цяпер ён будзе знаходзіцца 60 дзён пад судовым кантролем і не мае права выязджаць з краіны, паведамляе Realitatea.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda
Паводле інфармацыі выдання, супраць Джарджэску распачалі крымінальную справу, паколькі яго падазраюць у:
- падбухторванні да дзеянняў супраць канстытуцыйнага ладу;
- распаўсюдзе хлуслівых звестак;
- ініцыяванні або стварэнні арганізацыі фашысцкага, расісцкага або ксенафобскага характару;
- публічным садзейнічанні асобам, вінаватым у здзяйсненні злачынстваў генацыду супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах;
- ініцыяванні або стварэнні антысеміцкай арганізацыі, уступленні ў такую арганізацыю або падтрыманні яе ў любой форме.
Самым сур'ёзным абвінавачваннем з'яўляецца падбухторванне да дзеянняў супраць канстытуцыйнага ладу.
На гэтым фоне Генеральная пракуратура Румыніі ўзяла былога кандыдата ў прэзідэнты пад судовы кантроль на 60 дзён. У гэты час Джарджэску забаронена выступаць у СМІ, ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках, насіць зброю і пакідаць краіну.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары