Грамадства11

Беларуска — кандыдатка на асобу года ў Польшчы ў намінацыі «Культура»

У Польшчы завяршаецца галасаванне, якім абіраюць асобу года. Сярод намінантаў на гэтае званне ў намінацыі «Культура» ёсць і беларуска — Вольга Пашковіч, піша «Белсат».

Вольга Пашковіч. Фота: polskanews.pl

Беларуска намінаваная за самую вялікую калекцыю этнічных лялек (больш як 100 беларускіх, польскіх, украінскіх і расейскіх лялек) уласнага аўтарства, а таксама за правядзенне майстар-класаў арт-тэрапіі і этнаграфіі як для эмігрантаў, гэтак і для палякаў.

«Яшчэ ў Беларусі я захапілася лялькамі-мотанкамі. У працэсе напісання дысертацыі аб турызме ў Беларусі вывучала беларускія традыцыі і рамёствы. Я сабрала велізарную колькасць матэрыялу на гэтую тэму. Прыехаўшы ў Польшчу тры гады таму, вырашыла візуалізаваць усе сабраныя раней матэрыялы пра лялькі. Так з'явілася мая калекцыя, якая налічвае ўжо амаль 100 экзэмпляраў. Гэтая калекцыя была выстаўленая летась. За год калекцыя павялічылася на чвэрць. Я планую арганізаваць выставу з больш глабальным ахопам. У маёй калекцыі таксама прадстаўленыя сучасныя лялькі-мотанкі, створаныя на аснове сучасных матываў і патрэбаў», — кажа Вольга Пашковіч.

Лялькі-мотанкі Вольгі Пашковіч. Фота: polskanews.pl

На сваіх майстар-класах для дзяцей і дарослых людзі вывучаюць таксама культуру, традыцыі і абрады, звязаныя з гэтымі лялькамі.

«Лялькі — гэта не проста гульня, гэта гісторыя нацыі, ейны твар. На прыкладзе лялек я паказваю, чым яны адрозніваюцца і што абʼядноўвае славянскія народы. Я лічу гэта вельмі важным для захавання нацыянальнай культуры», — адзначае намінантка.

Прагаласаваць за беларуску можна па спасылцы.

Каментары1

  • Лиза
    02.03.2025
    [Рэд. Выдалена] Дзякуй за слушную заўвагу

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць