Міністэрства замежных спраў Расіі пракаментавала перамовы расійскай і амерыканскай дэлегацый, якія адбыліся напярэдадні ў Стамбуле. Сустрэча была прысвечана нармалізацыі працы пасольстваў абедзвюх краін, піша Бі-бі-сі.

Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з дыпламатычнай уласнасцю Расіі ў ЗША. У прыватнасці, гаворка ішла пра вяртанне шасці аб’ектаў нерухомасці, якія былі канфіскаваныя ў перыяд 2016—2018 гадоў. Расійскі бок прапанаваў аднавіць прамое авіязлучэнне паміж Расіяй і ЗША.
«У канкрэтным плане амерыканскаму боку прапанавана разгледзець магчымасць аднаўлення прамых авіярэйсаў», — гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.
Украіна ў заяве не згадваецца. Раней Дзярждэпартамент ЗША падкрэсліваў, што тэма Украіны не будзе разглядацца падчас перамоваў у Стамбуле.
Гэта другая сустрэча расійскай і амерыканскай дэлегацый за тры гады вайны ва Украіне. Першая адбылася на мінулым тыдні ў Эр-Рыядзе.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары