Грамадства

У мінулым годзе толькі ў адным беларускім раёне асудзілі 51 чалавека за «распаўсюд экстрэмізму»

Статыстыку па Астравецкім раёне за 2024 год прывяла старшыня Астравецкага раённага суда Святлана Лабар на старонках мясцовай газеты «Астравецкая праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў старшыні суда Астравецкага раёна, у ім у 2024 годзе па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў) да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 51 чалавек.

У асноўным суд даваў такім людзям штраф у памеры 20-25 базавых велічынь, часам іх арыштоўвалі на 15 сутак.

Акрамя таго, дзяржава атрымлівала з гэтага і матэрыяльную карысць, кожны раз канфіскуючы ў людзей мабільныя тэлефоны як «сродкі здзяйснення правапарушэння».

Пры гэтым, як падкрэслівае Святлана Лабар, «не мае значэння, што матэрыялы размешчаныя асобай на персанальнай старонцы да таго, як той ці іншы канал быў прызнаны экстрэмісцкім».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара1

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць