Канстытуцыйны суд Беларусі рэкамендаваў парламенту прыняць закон аб штучным інтэлекце, як адзначана ў канстытуцыйным пасланні.

«Парламентам летась было прынята 35 законаў, якія рэгулююць найбольш важныя грамадскія адносіны. У пасланні звяртаецца ўвага заканадаўцаў на неабходнасць рэалізацыі канкрэтных прынцыпаў і нормаў у заканатворчым працэсе», — заявіў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч: піша «Спутнік».
Паводле яго слоў, Канстытуцыйны суд звярнуў увагу на актыўнае ўкараненне лічбавых тэхналогій.
«Канстытуцыйны суд лічыць, што з улікам уплыву тэхналогій штучнага інтэлекту на працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця неабходна прыняць Закон «Аб тэхналогіях штучнага інтэлекту», — падкрэсліў Міклашэвіч.
Каментары