Грамадства

У Мінску зноў загаварылі пра знос прыватнага сектара ў раёне Арлоўскай

Перспектывы зносу прыватных сядзіб у раёне вуліцы Арлоўскай абмяркоўваюцца не першы (і нават не дзясяты) год. Гэтым разам горадабудаўнікі вырашылі ўнесці змены ў дэталёвы план тэрыторыі ад вуліцы Нававіленскай да Гая. Грамадскае абмеркаванне праекта цяпер праходзіць у Цэнтральным раёне Мінска. Realt.by расказаў, што тут плануецца знесці, а што пабудаваць.

План забудовы Арлоўскай. Фота: УКБ Цэнтральнага раёна

Распрацоўшчыкам «горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах Шчадрына — Нававіленскай — Старавіленскага тракта — Асіпенкі — Чарвякова — Кахоўскай — Сморгаўскага тракта — Арлоўскай — Гая (унясенне зменаў)» выступае «Мінскграда».

Праектаваная тэрыторыя займае плошчу ў 68 гектараў. У цэнтры гэтага ўчастка знаходзіцца вуліца Арлоўская, побач з якой размешчаныя адміністрацыйныя і вытворчыя будынкі, а таксама самая разнастайная жылая забудова. Тут ёсць і сучасныя вышынныя дамы, і дыхтоўныя катэджы, і непрывабныя драўляныя хаты.

Перамены ў гэтым кутку Мінска — практычна непазбежныя. Улічваючы высокую транспартную нагрузку, блізкасць да цэнтра сталіцы і перспектывы адкрыцця метро, горадабудаўнікі настойваюць на неабходнасці комплекснага падыходу да асваення, забудовы і рэканструкцыі гэтага ўчастка.

У новым дэталёвым плане пералічаныя ўсе нежылыя будынкі, якія збіраюцца знесці. Усяго іх налічылі 11 штук.

Так, пад знос пойдуць дыспетчарская станцыя «Возера», швейная фабрыка, ветстанцыя Цэнтральнага раёна, культавае збудаванне («Таварыства свядомасці Крышны«), ЖРЭА № 27, крама зоатавараў, некалькі адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, а таксама знаёмая многім кавярня «Ёлкі-палкі».

Былая школа на Арлоўскай (цяпер адміністрацыйны будынак) таксама падлягае зносу.

Пры гэтым трамваі ў квартале застануцца, проста іх перанясуць бліжэй да Нававіленскай. Таксама ПДП прадугледжвае стварэнне кругавога руху ў раёне будучай станцыі метро «Старавіленская». Недалёка ад круга можа з'явіцца і першы ў Мінску тунэль для аўтамабіляў. Саму вуліцу Арлоўскую значна пашыраць, а па былым прыватным сектары пройдуць дзве новыя вуліцы ў бок МКАД.

Не абміне знос і шматлікія прыватныя дамы, а таксама трохпавярхоўкі, прылеглыя да вуліцы Арлоўскай. У будучыні побач з пашыранай магістраллю з'явяцца шматкватэрныя вышынныя дамы, а таксама паркінгі і шматфункцыянальныя цэнтры.

Жылы дом у перспектыве вырасце і на вуліцы Чарвякова, на месцы некалькіх пакінутых там прыватных дамоў. А вось квартал катэджаў на вуліцы Ураджайнай (на фота) чапаць не будуць: сядзібная забудова тут пакуль захаваецца.

Што тычыцца інфраструктуры, то на вуліцы Паўлава (гэта ў глыбіні квартала) запланавана будаўніцтва дзіцячага сада, а каля наяўнай школы № 104 на месцы прыватных дамоў з'явіцца пачатковая школа-сад. Яшчэ адну дашкольную ўстанову збіраюцца ўзвесці на месцы прыватнага сектара ў раёне вуліцы Веры Слуцкай і Аршанскага праезда.

У выніку ўсіх змен колькасць насельніцтва кварталаў, прылеглых да Арлоўскай, можа павялічыцца з 7 да 11,8 тысячы чалавек.

Азнаёміцца з праектам ПДП можна ў фае адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Заўвагі і прапановы ў пісьмовай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні» чакаюць па адрасе: 220004, г.Мінск, вул. Мельнікайце, 6. Адправіць іх можна да 24 сакавіка ўключна.

Вынікі грамадскага абмеркавання падвядуць на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічай рады пры галоўным архітэктары горада Мінска пасля разгляду заўваг і прапаноў, якія паступілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць