Грамадства

Што рабіць, калі не падаў дэкларацыю аб даходах?

Фактычна ёсць яшчэ два месяцы.

Фота: БелТА

Што рабіць фізічным асобам, якія своечасова не падалі дэкларацыю аб даходах, расказалі БелТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

«31 сакавіка 2025 года скончыўся тэрмін прадстаўлення фізічнымі асобамі падатковых дэкларацый за 2024 год. Асобам, якія не прадставілі падатковую дэкларацыю своечасова, неабходна самастойна падаць яе да наступлення тэрміну выплаты падаходнага падатку, а менавіта не пазней за 2 чэрвеня 2025 года. Пасля 2 чэрвеня 2025 года падаходны падатак будзе прад'яўляцца фізічным асобам да выплаты на падставе акта камеральнай праверкі, з налічэннем пені і прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці», — адзначылі ў МПЗ.

У ведамстве звярнулі ўвагу, што ў бягучым годзе ўпершыню ажыццяўляецца прадстаўленне падатковай дэкларацыі фізічнымі асобамі, чый сукупны даход за 2024 год (даходы па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах на выкананне работ, аказанне паслуг, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, дывідэнды) перавысіў Br200 тыс.

Калі ў прадстаўленай дэкларацыі ўказаны няпоўныя або памылковыя звесткі, можна падаць да тэрміну выплаты падатку ўдакладненую дэкларацыю, у якой неабходна адлюстраваць правільныя звесткі аб атрыманых даходах.

Каментары

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем40

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць