Свет

У Перу былога прэзідэнта і яго жонку асудзілі на 15 гадоў

Суд у Перу прыгаварыў былога прэзідэнта Альянту Умалу і яго жонку Надзін Эрэдзію да 15 гадоў турэмнага зняволення за карупцыю, прызнаўшы іх вінаватымі ў атрыманні плацяжоў ад бразільскай будаўнічай кампаніі Odebrecht і ўрада Венесуэлы для фінансавання дзвюх перадвыбарчых кампаній, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: Klebher Vasquez/Anadolu via Getty Images

Умалу ўзялі пад варту ў зале суда пасля вынясення прысуду. Яго жонку, якая не прысутнічала на пасяджэнні, суддзя таксама загадаў арыштаваць, але яна, як высветлілася пазней, папрасіла прытулку ў пасольстве Бразіліі ў Ліме.

Умала, які займаў пасаду прэзідэнта з 2011 па 2016 год, у 2022 годзе стаў першым былым лідарам Перу, які паўстаў перад судом у рамках расследавання маштабнага карупцыйнага скандалу вакол Odebrecht, у якім, паводле дадзеных уладаў, таксама былі замешаныя іншыя экс-прэзідэнты.

Алан Грасія, які займаў пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1985—1990 і 2006—2011 гадах, скончыў жыццё самагубствам у 2019 годзе, калі паліцыя прыйшла яго арыштоўваць. Алехандра Таледа (прэзідэнт у 2001—2006 гадах) летась прыгаварылі больш як да 20 гадоў турмы за атрыманне шматмільённых хабараў.

Расследаванне ў дачыненні Педра Пабла Кучынскі, які займаў пасаду ў 2016—2018 гадах, працягваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць