Грамадства

Купіць праязны ў Мінску цяпер можна праз тэлефон

У Мінску з 24 мая набыць адзіны праязны стала магчыма праз мабільны дадатак «Аплаці». Падрабязней пра гэта Мінск-навінам расказала першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Фота: Мінск-навіны

— З 24 мая стартаваў продаж адзіных праязных дакументаў у мабільным дадатку «Аплаці», — адзначыла Н. Лазарэвіч.

Зараз пасажыр можа аформіць праязны дакумент самастойна з дапамогай мабільнага тэлефона. Як падзялілася Н. Лазаравіч, сучаснай тэндэнцыяй з’яўляецца пашырэнне сеткі рэалізацыі праязных дакументаў, у тым ліку праз дыстанцыйныя каналы продажаў.

У сталіцы ўжо амаль два гады дзейнічае адзіны праязны дакумент на ўсе віды транспарту. Сёння ён каштуе менш за 60 рублёў у месяц і дазваляе ездзіць на ўсіх відах грамадскага транспарту, уключаючы аўтобусы, тралейбусы, трамваі і метро.

А з 12 красавіка Мінаблвыканкам увёў новы від адзінага праязнога дакумента — «Турыстычны». Суткі безлімітнага праезду абыдуцца ў 4,81 рубля, тры дні — у 14,43 рубля, што дазваляе гасцям сталіцы істотна зэканоміць.

Таксама Н. Лазарэвіч распавяла яшчэ пра адну запланаваную навінку: да канца года набыць білет на праезд можна будзе непасрэдна з банкаўскай карты і ў наземным грамадскім транспарце. Пакуль такі від аплаты даступны толькі ў метро.

— Сённяшні рытм жыцця мінчан і гасцей сталіцы патрабуе ад нас як ад органа дзяржаўнага кіравання ўкаранення новых лічбавых рашэнняў ва ўсіх сферах дзейнасці і, у першую чаргу, у транспартнай. У гэтым годзе мы дадзім магчымасць пасажырам аплачваць праезд з выкарыстаннем банкаўскай карткі ў наземным транспарце. Мы ўпэўненыя, што пасажыры ацэняць гэтую навінку па вартасці, — падсумавала першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама.

Па меркаванні Н. Лазарэвіч, рэформа тарыфнай палітыкі аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце атрымлівае станоўчы водгук ад пасажыраў і з’яўляецца свайго роду ацэнкай задаволенасці ўзроўнем транспартнага абслугоўвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць25

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць25

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць