Меркаванні1111

Палякі пры Лукашэнку — як беларусы пры Польшчы

У сучасным стаўленні беларускай улады да польскіх актывістаў і стаўленні польскай – да заходнебеларускіх дзеячоў у 1930-я многа падобнага. Піша Руслан Равяка.

У сучасным стаўленні беларускай улады да польскіх актывістаў і стаўленні польскай – да заходнебеларускіх дзеячоў у 1930-я многа падобнага. Піша Руслан Равяка.

Мяркуйце самі: беларускі рух – польскі рух; рэпрэсіі супраць беларускіх выданняў – ціск на польскія; няўдалая спроба стварэння прапольскіх беларускіх арагізацый – падтрымка рэжымам прадзяржаўнага Саюзу палякаў; пераслед, вязніцы, суды беларускіх дзеячоў – пераслед і суды польскіх дзячоў; абінавачванне ў супрацы з НАТО – абагульненне беларускага руху з камунізмам.

З іншага боку, цывілізацыя ўсё ж змякчыла некаторыя наступствы – нямашака, дзякаваць Богу, Бярозы-Картузскай, не садзяць ў вязніцы на доўгія тэрміны, не страляюць на судах Прытыцкія.

Тут падабенствы сканчаюцца.

Беларускі рух у панскай Польшчы быў значна мацнейшай сілаю, чым сёння польскі ў Беларусі. Згадайце шматлікія народныя выступы, расстраляныя паліцыяй, масавыя падпалы асадніцкіх сядзібаў. Некалі беларускамоўных ксяндзоў высылалі ў польскамоўныя парафіі, цяпер польскамоўных ксядзоў высылаюць у Польшчу (зрэшты, шмат хто з іх валодае беларускай мовай лепш за тутэйшых святароў).

Апалячванне замянілася не абеларушваннем, а русіфікацыяй.

Беларусы імкнуліся ў польскі Сойм, каб тамака адстойваць свае правы разам з іншымі меншасцямі. Сёння палякі не ідуць у палітыку, а займаюцца грамадскаю працаю…

Паказальная падтрымка беларускімі незалежнымі СМІ польскай грамады. І заявы палякаў у падтрымку беларускіх партый і рухаў. Пра гэткую салідарнасць за панскай Польшчай маглі толькі марыць.

Грамадства эвалюцыянуе. Метады аўтарытарных рэжымаў застаюцца нязменнымі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну22

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася70

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну22

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць