Пакеты з рыбай гаспадар захоўваў у гаспадарчай пабудове ля дома.

61‑гадовы жыхар Мядзела ўвечары зайшоў на падворак прыватнага дома і скраў 65 кілаграмаў рыбы. Гэта высветлілі аператыўнікі Мядзельскага РАУС, паведамляе абласная міліцыя.
Пакеты з рыбай гаспадар захоўваў у гаспадарчай пабудове ля дома. Паводле ацэнкі, кошт скрадзенага складае больш за 600 рублёў.
Выкрадзеную рыбу канфіскавалі. Следчыя распачалі крымінальную справу.
Каментары