Грамадства6262

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ

Лідар кансерватараў, экс-міністр абароны Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ў канцы ліпеня ўнясе прапанову, якая абавязвае замежнікаў вывучыць дзяржаўную мову, калі яны жадаюць падоўжыць свой часовы дазвол на жыхарства ў Літве, піша Delfi.lt.

Лаўрынас Кашчунас. Фота: Белсат

«Для падаўжэння часовага дазволу на жыхарства ў Літве на дадзены момант не патрабуецца веданне дзяржаўнай мовы на пэўным узроўні. Я прапаную ўвесці гэтае патрабаванне, каб веданне дзяржаўнай мовы стала абавязковым, каб людзі, якія знаходзяцца тут, у прынцыпе пачалі вывучаць дзяржаўную мову і паважалі нашу дзяржаву», — заявіў Л. Кашчунас у пятніцу ў эфіры Žinių radijas.

У мінулым годзе кансерватары прынялі закон, згодна з якім з 1 студзеня 2026 года ўсе дзяржаўныя паслугі будуць аказвацца на дзяржаўнай мове. Аднак цяпер Міністэрства адукацыі, навукі і спорту прапануе перанесці гэты тэрмін.

Л. Кашчунас называе гэта непрымальным і запэўнівае, што ўзначаленая ім палітычная сіла будзе супрацьстаяць падобнай спробе.

«Гэта непрымальна, і мы адназначна будзем супраць лібералізацыі правілаў», — падкрэсліў кансерватар.

У апошні час ўзніклі дыскусіі наконт выкарыстання рускай мовы ў Вільні. Падставай для іх стаў пост у Facebook журналіста Эдмундаса Якілайціса, які заявіў, што маштаб выкарыстання рускай мовы ў сталіцы Літвы непрымальны.

У сакавіку Дзяржаўная інспекцыя па мове паведаміла, што з пачатку наступнага года ўсе замежнікі, якія атрымалі часовую абарону і займаюцца непасрэдным продажам тавараў і аказаннем паслуг, будуць абавязаныя валодаць дзяржаўнай мовай.

Аднак пытанне пра адмену гэтага патрабавання ўрадам неаднаразова адкладалася — Міністэрства адукацыі, навукі і спорту прапануе на год адкласці тэрмін, да якога замежнікі, якія жадаюць уладкавацца на працу і маюць часовую абарону, павінны вывучыць дзяржаўную мову і падаць пацвярджаючыя гэта дакументы.

Згодна з парадкам, такое абавязацельства не прымянялася цягам трох гадоў — рашэннем урада гэты тэрмін будзе падоўжаны да чатырох гадоў.

Каментары62

  • 12345
    18.07.2025
    А навучаць яны будуць, ці усе як заўжды - хуткім галопам па эўропам за 2 месяца ды й за ВЕЛЬМІ немалыя грошы. Ці можа сапраўды гэты кансерватар адчыніць школы/курсы з адэкватным навучаньнем? Наконт гэтага сумняюсь
  • Пытанне
    18.07.2025
    Ці вывучыў ужо спадар Лаўрынас Кашчунас мову галоўнага дакумента ВКЛ - Статута ВКЛ?
  • Пытанне
    18.07.2025
    Чаму літоўская дзяржава не спрыяе адкрыццю школ на мове статута ВКЛ?
    Тады не было б праблем з запаўненнем прасторы Літвы мовай расейскіх акупантаў - расейскай мовай.
    Гучала б дзяржаўная мова - літоўская, і гістарычная мова ВКЛ - мова Статута ВКЛ.
    А расейскай акупацыйнай мовы не гучала б.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць