СК кажа, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой
На іх завялі крымінальныя справы.

СК кажа, што ідэнтыфікаваў яшчэ 207 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой. Гэта актывісты з Польшчы, ЗША, Літвы, Канады і Брытаніі. Іх хочуць пакараць завочна за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4).
«У ходзе расследавання крымінальнай справы вызначаныя аб’екты маёмасці фігурантаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Вынесены пастановы аб правядзенні ператрусаў і накладанні арышту на маёмасць. Разглядаецца пытанне пра прымяненне механізму спецпрадстаўніцтва», — паведамляе СК
«Усе ўстаноўленыя ўдзельнікі вулічных акцый прызнаны падазраванымі ў межах крымінальнай справы за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следчы камітэт сумесна з зацікаўленымі органамі працягне працу па ідэнтыфікацыі асоб, удзельнічаючых у падобных акцыях, і кожны панясе ўстаноўленую законам адказнасць. Расследаванне працягваецца», — зазначае СК.
-
«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа
-
У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка
-
Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі
Каментары
А тое што хтосці недзе пастаяў са сцягам - не ваша справа, гэта справа паліцыі той краіны дзе праводзілася акцыя