Грамадства44

МАРГ здзівіўся, што ў «Санты» ўсё надта добра, і пайшоў туды з праверкамі

У рамках аб'яўленага Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю праекта «Народны кантроль» спажыўцы ацанілі працу каля 2,2 тысяч гандлёвых аб’ектаў па ўсёй краіне. Сярод іх сетка «Санта» атрымала найбольшую колькасць водгукаў — 89,3%, што выклікала ў чыноўнікаў падазрэнне, бо асноўная актыўнасць зафіксаваная ў апошнія дні галасавання. Прытым большасць водгукаў былі надзвычай станоўчымі.

Фота ілюстрацыйнае

Пасля таго МАРГ вырашыў праверыць, ці сапраўды ўсё так добра. Вынікі маніторынгу паказалі:

  • парушэнні заканадаўства знойдзеныя ў 90% аб’ектаў сеткі;
  • у кожнай трэцяй краме прадаваліся тавары з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці (у тым ліку дзіцячы сок, кансервы, спецыі, паўфабрыкаты і інш.);
  • у некаторых крамах былі праблемы з уваходнай зонай і адсутнасцю месца для асабістых рэчаў пакупнікоў.

У выніку сетцы «Санта» вынеслі прадпісанні, некаторыя тавары забаранілі да продажу, а юрыдычную асобу прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

А каб не дапусціць скажэння вынікаў «Народнага кантролю», прынята рашэнне выключыць «Санту» з фінальнага рэйтынгу.

Каментары4

  • Жвір
    08.08.2025
    У той Санці, што на фотцы, раней быў Віталюр.

    Даведка, Санта не самая танная крама, і прадавачкі там злыя. Я атаварваюся ў Еўраопці, тамака кошты ніжэй, чым у Санці, якасьць тавару вышэй, а прадавачкі... таксама злыя. Вось праверце, і адчуйце аканомію.
  • даведка
    08.08.2025
    Острый дефицит кадров в торговле из-за активного развития крупных сетей, берут туда с улицы, в тот числе далеко не самых социально ответственных...
    Много перебежчиков, когда кассиры одних магазинов оказываются в других.
  • Жвір
    08.08.2025
    даведка, гэта павярхоўнае меркаваньне, хаця й не пазбаўленае рацыі. Галоўнае ў глыбіні, і гэта заробкі...
    Бо йшачаць тыя дзеўкі, як машыны, сьвету божага ня бачаць, а ў выніку й час (жыцьцё) сплывае, і грошаў няма, і радасьцяў.
    Знахабіўшыся, спытаў быў у адной, назвала суму, ну, нішто, па праўдзе кажучы. Агучыў яе прадавачцы ў Любані, дык тая аж прысела ды кажа: " ніфіга сабе яны там жыруюць", і зрабілася шчэ больш злоснакаменнай...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць