Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер
Стартап з беларускімі каранямі Filmustage запусціў свой ролік на Таймс-сквер, заўважыў Devby. Там ён падкрэслівае свае беларускія карані і ролю выхадцаў з Беларусі ў гісторыі Галівуда.

У пасце адзначаецца, што роля Беларусі ў сусветным кінематографе недаацэньваецца. І гаворка не толькі пра акцёраў з «Оскарам» накшталт Кірка Дугласа, Харысана Форда, Гвінэт Пэлтроў і Лізы Кудроў, чые продкі родам з нашай краіны, але і пра Filmustage, які аўтаматызуе апрацоўку сцэнарыяў да фільмаў для Галівуда пры дапамозе нейрасетак.
Відэа пачынаецца цытатай з «Джона Уіка» пра беларускае паходжанне персанажа і заканчваецца фразай «Belarus born. Hollywood bound».
У стартапе адзначаюць, што для Filmustage гэта не проста рэклама, а гучная прэм’ера беларускіх фаўндэраў на самай вядомай плошчы ў свеце.
«Гэта была не проста рэклама — гэта была гучная прэм’ера на самай бачнай сцэне свету. Filmustage, платформа дапрадукцыйнай падрыхтоўкі з ШІ, заснаваная беларускай камандай, трапіла на Таймс-сквер — не як частка фільма, а як смелы новы гулец у індустрыі, якая яе вызначае», — адзначылі ў кампаніі.
«Гадамі Беларусь гуляла другарадныя ролі ў Галівудзе — цёмны акцэнт, туманнае месца на карце шпіёнскіх трылераў, назва, якая вымаўлялася або размяшчалася няправільна. Цяпер гэта змяняецца.
З выхадам Filmustage на Таймс-сквер новая гісторыя выходзіць на сцэну — гісторыя, дзе Беларусь не проста згадваецца, але актыўна фарміруе будучыню кінаіндустрыі. Не як выдуманы фон, а як рэальны сусветны інаватар, які стварае інструменты, што выкарыстоўваюцца прафесіяналамі па ўсім свеце», — гавораць пра сябе ў кампаніі.
-
За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі
-
У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка
-
Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары
[Зрэдагавана]