Свет77

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва

Паводле даных Міжнароднага валютнага фонду, у 2025 годзе Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва і цяпер лідзіруе па гэтым паказчыку сярод краін СНД, піша РБК.

Сталіца Казахстана Астана. Фота: Wikimedia Commons

ВУП на душу насельніцтва Казахстана склаў $14,77 тысячы, у Расіі гэты паказчык быў $14,26 тысячы, у Туркменістане — $13,34 тысячы. У Беларусі гэты паказчык — $7,88 тысячы.

Сярод краін, што некалі ўваходзілі ў СССР, першымі па гэтых паказчыках застаюцца краіны Балтыі: у Эстоніі — $32,76 тысячы, у Латвіі — $24,37 тысячы, у Літве — $30,84 тысячы. 

У 2024 годзе ВУП на душу насельніцтва ў Расіі складаў $14,79 тысячы, у Казахстане — $14,15 тысячы, у Эстоніі, Латвіі і Літве — $31,17 тысячы, $23,24 тысячы і $29,34 тысячы адпаведна.

ВУП на душу насельніцтва паказвае, колькі грошай у сярэднім прыпадае на аднаго чалавека ў краіне за год, і адлюстроўвае даступнасць тавараў і паслуг, узровень жыцця, а таксама ўплывае на меркаванне інвестараў і міжнародных арганізацый.

Каментары7

  • Лухціна
    14.08.2025
    Што гэта за лухта? Якіх "колькі грошай прыпадае" і ўсё астатняе? Колькі грошай - гэта заробак! А ВУП на душу - гэта вельмі ўмоўная велічыня долі ВУП па колькасці насельніцтва, на якую ніякія інвестары не арыентуюцца. Калі ў вас Лукашэнка палову ВУПа праядае, прычым тут насельніцтва ўвогуле???
  • Пытанне
    14.08.2025
    А чаму Шаноўная Рэдакцыя спаслалася на РБК пры напісанні гэтай навіны? Іх прысутнасць у гэтай навіне зусім неабавязковая ж. Усе дадзеныя па паказчыках можна знайсці адразу на сайце МВФ.
  • Алга KZ!
    14.08.2025
    Дзякуй Алаху, што не $14,88К, бо зайздроснікі-маскалі абвесцілі б гэта нагодай для дэнацыфікацыі і анэксіі паўночных вобласцяў Казахстана.

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць