Грамадства

Пінчанка, што рассылала па пошце макулатуру накладным плацяжом, атрымала рэальны тэрмін

40-гадовая жыхарка Пінска атрымала 5 гадоў калоніі за арганізацыю маштабнай махлярскай схемы праз кол-цэнтр. Як устанавіў суд, жанчына арандавала памяшканне ў цэнтры горада, адчыніла там кол-цэнтр і праз яго падманам атрымлівала грошы ў соцень людзей па ўсёй краіне, піша Onliner.by.

Аператары паведамлялі па тэлефоне, што чалавек нібыта стаў пераможцам акцыі інтэрнэт-крамы «Тавары для дому» і выйграў дарагую тэхніку. Каб атрымаць прыз, трэба было толькі аплаціць кошт дастаўкі. Пасля згоды адрасатам дасылалі пасылкі накладным плацяжом — ад 3 да 79,60 рубля.

Унутры замест тэхнікі знаходзіліся падарункавыя сертыфікаты, каталогі і іншая макулатура. Пасылкі былі ўпакаваныя так, каб па вазе і памеры нагадваць скрыні з сапраўднымі гаджэтамі. Да аплаты раскрыць іх было немагчыма.

Грошы ад накладных плацяжоў паступалі на рахункі, аформленыя на падстаўных ІП і фіктыўную фірму. Сертыфікаты, што ўкладаліся ў пасылкі, нельга было абмяняць: тавары або адсутнічалі на складзе, або дастаўка патрабавала дадатковай аплаты, або атрымальнікам і зусім нічога не дасылалі.

Ідзе гаворка пра тую самую гісторыю, пра якую пісалася летам 2024 года: тады следства паведамляла, што ад дзеянняў схемы пацярпела больш за 49 тысяч чалавек, сума шкоды была больш за 2 мільёны рублёў, а ў самім кол-цэнтры працавала больш за 100 чалавек.

Цяпер суд разгледзеў справу ў дачыненні адной з арганізатарак — і афіцыйна прызнаў пацярпелымі 798 чалавек.

Сама жанчына віну не прызнала. Суд прызначыў ёй 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 14 700 рублёў (350 базавых велічынь). Таксама з яе спагнана больш за 12 тысяч рублёў на карысць пацярпелых.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць34

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць34

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць