Грамадства99

Памятаеце гісторыю з таблічкай «Дапамажыце — дах» у Магілёве? Мужчыну, што прасіў дапамогі, выгналі з таго дома

Гісторыя пра інваліда-магілёўца, які не можа паправіць дах, разляцелася па сацсетках і медыя. Жыхар Магілёва Генадзь Зайцаў расказаў, што не ў стане ліквідаваць наступствы ліпеньскага ўрагану. Стыхія сур’ёзна пашкодзіла дах дома, рэакцыі з боку гарадскіх службаў не было, а сам рады ён не дае: мужчына адзінокі, перажыў анкалогію. Мужчына павесіў просьбу пра дапамогу на дах і спадзяваўся на неабыякавых людзей. Дах паправілі, а мужчыну за падняты шум выкінулі на вуліцу родныя.

Гісторыю Генадзя Зайцава, інваліда, які павесіў на сваім доме таблічку з просьбай дапамагчы адрамантаваць дах, расказала выданне «МогилевОнлайн». Яно ж апублікавала працяг гісторыі.

У першай публікацыі выданне расказала, што Генадзь, якому 55 гадоў, перанёс анкалогію, мае інваліднасць ІІІ групы і жыве адзін на невялікую дапамогу. Грошай на рамонт у яго няма, бацькі даўно памерлі.

Мужчына звяртаўся ва ўсе магчымыя службы: у ЖЭУ №15 і №20, дзе яму паведамілі, што дом не ў іх вядзенні, а таксама ў прафсаюз «Трансмаша», дзе ён раней працаваў. Але дапамогі не атрымаў нідзе. 

Таму мужчына павесіў просьбу пра дапамогу на дах і спадзяваўся на неабыякавых людзей.

Праз некалькі дзён пасля публікацыі гісторыі да выдання звярнулася пляменніца Генадзя — Ганна Будзіч. Яна патлумачыла, што мужчына не з'яўляецца ўласнікам дома, а толькі пражываў у ім з яе дазволу — на просьбу бабулі.

З яе слоў, Зайцаў не меў права на пражыванне там, не плаціў за камунальныя паслугі — яна паказала квітанцыю пра доўг у 17 рублёў.

Жанчына расказала, што пасля таго, як пра гісторыю даведаліся ўлады, ёй пачалі тэлефанаваць з патрабаваннямі тлумачэнняў, хто такі Зайцаў і чаму ён жыве па гэтым адрасе.

Жанчына даводзіць, што Генадзь перабольшвае сваю інваліднасць — маўляў, у яго толькі некалькі згубленых фаланг пальцаў, і ён, паводле яе, не мае вялікіх абмежаванняў у працы. Да таго ж «бэкграўнд у гэтага чалавека вельмі нядобры, ён прынёс шмат болю сваёй сям'і і сваякам». 

Паводле Ганны, дах у доме сапраўды быў пашкоджаны, але сам будынак стаіць у чарзе на знос, таму ніхто з уласнікаў не планаваў укладацца ў яго рамонт.

Нягледзячы на гэта, пасля грамадскага рэзанансу, рамонт даху быў зроблены — з удзелам супрацоўнікаў ЖЭУ, МНС і неабыякавых людзей.

Таблічка з просьбай аб дапамозе знікла, пашкоджаныя дрэвы на тэрыторыі былі спілаваны.

Аднак Ганна Будзіч заявіла: нягледзячы на тое, што дах паправілі, Зайцаў там болей жыць не будзе.

Паводле слоў сваячкі інваліда, уласнікі дома прынялі рашэнне выселіць яго.

«Мы абмеркавалі сітуацыю з усімі ўласнікамі, і з нашага боку як уладальнікаў прынята рашэнне выселіць яго і больш ніколі яго не бачыць. За што змагаўся, на тое і напароўся. Цяпер Генадзя Зайцава чакаюць праверкі, паколькі ён з'яўляецца дармаедам і не прыносіць карысці эканоміцы дзяржавы», — сказала суразмоўца.

Каментары9

  • жорсткасць
    04.09.2025
    "не прыносіць ніякай карысці дзяржаве"... паказвае, наколькі некаторыя беларусы прамытыя, што радуюцца таму, што будзе пакараны фактычна за сваю хваробу..
  • Беларус
    04.09.2025
    Ну вось. А кажуць, што ва ўсім рэжым вінаваты і сканае дыктатар - тады зажывем. Нават, людзьмі такіх назваць язык не варочаецца - змаскаленыя чалавекападобныя жывёлы. Выгналі сваяка па загаду карнікаў.
  • Мде
    04.09.2025
    З такімі сваякамі ніякіх ворагаў больш не трэба. І носіць да такіх Зямля..

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць