Здароўе44

Казінае малако зробіць для вас тое, чаго больш нішто не зробіць

Вялікая канцэнтрацыя ў казіным малацэ некалькіх важных вітамінаў і правітаміну В5 абумоўлівае яго карысныя ўласцівасці.

Фота: Adriano Bacchella / REDA / Universal Images Group via Getty Images 

Як адзначаюць дэрматолагі ў інтэрв'ю выданню FITBook.de, дзякуючы ўнікальным тлушчам у сваім складзе казінае малако валодае магутным амаладжальным эфектам і дапамагае прадухіліць заўчаснае старэнне.

Малочныя тлушчы таксама супакойваюць і разгладжваюць скуру. Акрамя гэтага, у казіным малацэ значна больш вітамінаў, чым у каровіным — асабліва шмат вітаміну А, а таксама вітамінаў С, B і Е.

Вітамін А дзейнічае як антыаксідант, умацоўвае клеткі скуры і абараняе яе ад шкоднага ўплыву навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, ён рэгулюе імунітэт і можа падтрымліваць натуральную ахоўную функцыю скуры.

Па словах экспертаў, карысць на гэтым не заканчваецца. Вітамін Е абараняе скуру ад свабодных радыкалаў і можа істотна дапамагчы ў прафілактыцы раку скуры. Да таго ж, вітамін Е насычае вільгаццю рагавы слой эпідэрмісу і ўмацоўвае ахоўны бар'ер, робячы скуру мяккай і эластычнай.

Казінае малако выкарыстоўваецца нават у медыцыне. Правітамін В5 (таксама вядомы як пантэнол), які ўтрымліваецца ў казіным малацэ, мае супрацьзапаленчы і гаючы для ран эфект. Ён спрыяе глыбокаму ўвільгатненню, дзякуючы чаму сухія і патрэсканыя ўчасткі хутчэй аднаўляюцца.

Таму казінае малако выдатна пасуе для догляду за раздражнёнай скурай і нават можа дапамагчы пры нейрадэрміце. Правітамін В5 стымулюе абнаўленне клетак, што паскарае гаенне і знікненне сімптомаў праблем скуры.

Фота: Getty Images

Як правільна выкарыстоўваць казінае малако?

Спецыялісты запэўніваюць — каб адчуць усю сілу прыроды, можна выкарыстоўваць казінае малако ў чыстым выглядзе. Проста наносьце яго на твар ватным дыскам раніцай і ўвечары ў якасці ачышчальнага сродку. Акрамя таго, існуе шмат крэмаў, ласьёнаў і геляў для душа, якія ўтрымліваюць экстракты казінага малака.

Важная парада: пры куплі касметыкі звяртайце ўвагу, каб прадукты былі pH-нейтральнымі — гэта дапаможа пазбегнуць з'яўлення высыпанняў.

Дэрматолагі, аднак, рэкамендуюць выкарыстоўваць казінае малако толькі для сухой скуры, бо ёсць рызыка перагрузіць тлустую скуру ліпідамі (тлушчамі), што пагоршыць яе стан. Скура перастае дыхаць, што можа прывесці да з'яўлення вугроў.

Фота: Monty Rakusen / Getty images

Застаецца яшчэ адзін варыянт — класічны: піць малако. Перавага ў тым, што казінае малако змяшчае менш алергенаў, чым каровіна, і багатае на лінолевую кіслату. Гэта не толькі здымае запаленні, але і паляпшае стан скуры знутры, бо насычае арганізм карыснымі рэчывамі.

Але калі вы купляеце казінае малако ў людзей, не забывайцеся яго кіпяціць: рэч у тым, што праз яго можа перадавацца энцэфаліт, які козы чапляюць ад кляшчоў.

Каментары4

  • 3% у міня
    10.09.2025
    Еслі купацца ў казінам малаке, то пражывёш дольшэ. Нада будзет прадаць эта старшым таварышчам.
  • агулам - кіля ў сетке
    10.09.2025
    рэч у тым, што праз яго можа перадавацца энцэфаліт, які козы чапляюць ад кляшчоў.
    ------ @речь в том@ (русо..) ? ... нават калі "рэч" = "вещь", то ўсё роўна - г.

    справа ў тым, што праз яго можа перадавацца энцэфаліт, які козы падхапляюць[падхопліваюць] ад кляшчоў.
    --- ЕСЦЬ 2 БЕЛАРУСКІЯ СЛОВЫ "ПАДХАПІЦЬ" І "ЧАПЛЯЦЬ" - і яны ПРА РОЗНАЕ!!!!!!!!!!!!!!!!
    ........... наркамаўка :
    ў казіным малаКУ некалькіх ---- пасля 2005га году
    у казіным малаКУ значна ---- пасля 2005га году
    які ўтрымліваецца ў казіным малаЦЭ, ---- да 2005га году
    .... я - супраць пашырэння "наркамізацыі"
  • Вышыванга
    10.09.2025
    Калі заліць казінае малако ў вадамёт - можна звергнуць дыктатуру.

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

Забраў ката ў мяшку. Чаму беларус не змог вярнуць тавар у пункт выдачы заказаў?

«Зарабіў 1200, потым прыйшоў штраф на 1000». Беларусы дзеляцца ўмовамі працы на складзе Wildberries у «Вялікім Камені»12

Рада дырэктараў Nvidia не мае намеру вяртаць Джэнсэна Хуанга на пасаду генеральнага дырэктара1

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны27

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць