Свет11

У Грэцыі паднялі на паверхню рэчы з карабля — «брата» «Тытаніка»

У Грэцыі ўпершыню паднялі на паверхню рэчы з затанулага лайнера «Брытанік», які лічыцца «братам» сумнавядомага «Тытаніка». Абодва караблі ўваходзілі ў серыю трансатлантычных лайнераў кампаніі White Star Line, паведамляе The Guardian са спасылкай на Міністэрства культуры Грэцыі

Фота: Міністэрства культуры Грэцыі

«Брытанік» быў пабудаваны як пасажырскі лайнер, але падчас Першай сусветнай вайны яго рэквізавалі для патрэб брытанскага флоту і пераабсталявалі ў шпітальнае судна.

У лістападзе 1916 года каля вострава Кея ў Эгейскім моры карабель падарваўся на нямецкай міне і патануў менш чым за гадзіну. З больш як тысячы чалавек на борце загінула трыццаць — пераважна з-за таго, што вінты судна зачапілі дзве ратавальныя шлюпкі.

Фота: Міністэрства культуры Грэцыі

Цяпер жа ўпершыню з глыбіні больш за 120 метраў дайверы дасталі шэраг каштоўных артэфактаў:

  • карабельны звон з назіральнага паста;
  • сігнальны ліхтар;
  • партатыўнае абсталяванне з кают першага і другога класаў;
  • керамічную плітку з турэцкай лазні на борце;
  • бінокль.
Фота: Міністэрства культуры Грэцыі
Фота: Міністэрства культуры Грэцыі

Міністэрства культуры Грэцыі адзначае, што праца вялася ў складаных умовах — на вялікай глыбіні, пры моцных цячэннях і кепскай бачнасці. Некаторыя аб’екты пакуль не ўдалося падняць з-за іх месцазнаходжання або дрэннага стану.

Знойдзеныя прадметы даставілі ў Афіны, дзе яны прайшлі праз працэдуру кансервацыі. У будучыні яны стануць часткай пастаяннай экспазіцыі ў музеі падводных старажытнасцяў у Пірэі, які цяпер ствараецца.

Каментары1

  • Жвір
    17.09.2025
    Гісторыя ня мае іякага падабенства з Тытынікам.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць