Здарэнні

У Мёрскім раёне пенсіянера, які пайшоў у ягады, шукалі пяць дзён

У Мёрскім раёне пажылы мужчына пайшоў у лес па ягады і знік. Пра яго знікненне стала вядома 14 верасня, калі яго брат звярнуўся ў міліцыю.

Да таго моманту мужчына адсутнічаў дома ўжо тры дні. Высветлілася, што апошні раз яго бачылі на сцежцы, якая вядзе да балота.

На пошукі ў раён вёскі Малая Кавалеўшчына, акрамя супрацоўнікаў міліцыі, адразу ж выехалі ратавальнікі і вайскоўцы. Яны прачэсвалі мясцовасць па квадратах, а таксама выкарыстоўвалі квадракоптар.

Пошукі ўскладнялі асаблівасці ўчастку: балоты з вялікай колькасцю кустоў і густы лес. Яны цягнуліся ўвесь светлы дзень, прыпыняліся толькі на цёмны час сутак.

16 верасня пенсіянера нарэшце знайшлі — пачулі слабы стогн з зараснікаў чароту. 66‑гадовы мужчына не мог гаварыць, ён атрымаў пераахаладжэнне і вельмі аслабеў. Яго вынеслі з лесу на насілках і перадалі медыкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко58

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць