Грамадства55

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава

Паліцыя і пракуратура Польшчы адмовіліся адкрыць справу па знікненню Анатоля Котава, бо ён не з'яўляецца грамадзянінам Польшчы і знік не на тэрыторыі Польшчы, паведаміў у фэйсбуку Аляксандр Апейкін. 

Анатоль Котаў. Фота: «Радыё Свабода»

«Як аказалася, наяўнасць міжнароднай абароны не з'яўляецца падставай для адкрыцця справы і пошуку іншаземнага грамадзяніна па-за тэрыторыяй Польшчы. То бок, калі ў вас беларускі пашпарт і вы маеце міжнародную абарону Польшчы па Жэнеўскай канвенцыі, але з вамі нешта здараецца на тэрыторыі іншай краіны, то фармальна вы знаходзіцеся не пад юрысдыкцыяй Польшчы, а пад юрысдыкцыяй і консульскай абаронай Рэспублікі Беларусь», — напісаў Апейкін.

Анатоль Котаў 21 жніўня вылецеў з Варшавы ў Стамбул і пасля гэтага знік. Паводле звестак турэцкіх СМІ, у той жа дзень ён прыбыў у стамбульскі аэрапорт, а затым перасеў на рэйс у горад Трабзон. Увечары таго ж дня ён пакінуў тэрыторыю Турцыі праз марскі памежны пункт у Трабзоне.

Як паведаміла мясцовая паліцыя стамбульскаму бюро DW, Котаў адправіўся ў расійскі горад Сочы на прыватнай яхце. 

Жонка зніклага, Анастасія Піліпчык, звярнулася ў польскую пракуратуру і наняла адвакатаў для пошуку мужа.

Таксама жонка Котава паведамляла, што не атрымала ніякіх адказаў ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукамі. 

Каментары5

  • Беларус
    21.09.2025
    Дзякуй, Польшча. Гэта выдатная дапамога і разуменьне таго, што ў беларусаў зараз няма сваёй краіны. Прыйдзе час, і вам абавязкова дапамогуць гэтак жа.
  • ёсць сэнс
    21.09.2025
    Хуго Кобрын, 1. Мельнікава - грамадзянка Польшчы. 2. Адмова ад вышуку грамадзян 3-х дзяржаваў, якім нададзена міжнародная абарона, можа справакаваць больш актыўныя аперацыі спецслужбаў дзяржаваў-агрэсараў супраць палітычных эмігрантаў. Калі такое адбудзецца, гэта будзе найперш удар па бяспецы і рэпутацыі дзяржавы, якая надала статус міжнароднай аховы.
  • Куку
    21.09.2025
    Хуго Кобрын, вы разумова адсталы? То бок, Котаў кінуў у Польшчы жонку - маўляў, Лука даражэйшы? А Мельнікава вывезла з ЭЗ дзяцей у сасут стабільнасці? Маючы грамадзянства Эўрапейскай краіны? Ды скралі іх і недзе трымаюць. Або забілі

Цяпер чытаюць

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Усе навіны →
Усе навіны

Больш чым па 20 гадоў зняволення кожнаму. Вынеслі прысуд па рэзананснай справе сям'і Ліпскіх2

У мінскім скверы заўважылі разьбяную стойку для буккросінгу з Іванам Мележам3

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту3

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

«Стаміўся жыць у ЗША і працаваць на масонаў». Праўнук Брэжнева вярнуўся ў Расію і трапіў ва ўкраінскі палон падчас першага баявога задання14

Лукашэнка паабяцаў вайскоўцам не пасылаць іх у «гэту бойню» ва Украіне24

Шведская мадэль спарадзіравала паходку Холанда і сабрала 90 мільёнаў праглядаў5

Украіна нанесла ўдар па найбольшым у Расіі Омскім НПЗ, за 2500 км ад фронту11

«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць