Нерухомасць22

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў

На гэтым тыдні Беларусбанк запусціў новую дзяржаўную праграму будаўнічых зберажэнняў замест папярэдняй. 

Мінск Свет. Фота забудоўшчыка

Эксперт па жылой нерухомасці Наталля Літоўская ў сваім тэлеграм-канале прывяла падлікі, колькі трэба будзе адкладаць штомесяц, каб купіць жыллё па новай праграме.

Як нагадвае Office Life, у чым сутнасць змяненняў у наступным. Па ранейшай сістэме будзберажэнняў пакупнік мог закінуць чвэрць ад кошту кватэры на рахунак у Беларусбанку на 19 месяцаў і затым узяць крэдыт на астатнія 75%. Папаўняць гэты рахунак было нельга, таму больш папулярным варыянтам было назапасіць патрэбную суму за 36 месяцаў і затым ужо скарыстацца крэдытам.

А што цяпер? У новай праграме дзейнічаюць тры накапляльныя планы: на 26, 38 і 62 месяцы. Да іх дадалі «прэмію» ад дзяржавы ў памеры 10% ад стаўкі рэфінансавання. Прадугледжаны розныя прапорцыі суадносін уласных сродкаў да крэдытных: 30/70, 40/60, 50/50. Крэдыт выдаецца пад стаўку рэфінансавання плюс 1%. Пагасіць крэдыт трэба за 7, 10 і 15 гадоў адпаведна.

У новай сістэме дзейнічае і тэрытарыяльны прынцып. Напрыклад, у Мінску і Мінскім раёне збіраць на кватэру можна толькі па прынцыпе 50/50.

На думку Наталлі Літоўскай, новыя ўмовы для мінчан і жыхароў Мінскага раёна «жорсткія».

— Калі на паўкватэры накапілі за 24 месяцы, яшчэ праз 2 месяцы выдадуць крэдыт на 7 гадоў. Калі за 36 месяцаў, па заканчэнні 38 месяцаў выдадуць крэдыт на 10 гадоў. Калі за 60 месяцаў, крэдыт праз 62 месяцы дадуць на 15 гадоў, — робіць расклад на лічбах эксперт і тут жа адзначае: — Так, грошы збіраюцца пад працэнт, але гэта стаўка рэфінансавання мінус 2 п. п. і плюс прэмія ад дзяржавы ў выглядзе 10% ад СР. Зараз гэта ў выніку 8,725%. Грошы нібыта абаронены ад інфляцыі. Але жыллё мы лічым у далярах, а дэвальвацыі менш прадказальныя. Як і іх памер.

Эксперт мяркуе, што ў гэтых абставінах самым папулярным будзе варыянт збіраць на кватэру на працягу 36 месяцаў.

Напрыклад, трэба накапіць $50 тыс. Дапусцім, што да канца 2028-га — пачатку 2029‑га гэта будзе 200 тыс. рублёў. Значыць, кожны месяц у скарбонку па новай сістэме трэба будзе адкладаць каля 4900 рублёў.

У рэгіёнах умовы больш лаяльныя, але і даходы там ніжэйшыя.

Каментары2

  • хмарачос
    23.09.2025
    дайце нам грошэй сённяка в мы вам заутрака.
  • Рэгіён
    23.09.2025
    уже бегу откладывать 4900 из своих 700 фублей

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах11

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата7

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы4

«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах11

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць