Свет88

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра

Два гады таму з ЕГУ адлічылі Таццяну Барысаву, якая публічна расказала пра харасмент з боку выкладчыка Сяргея Сялецкага. Цяпер віленскі суд адмяніў тое рашэнне — але ў выніку Таццяна ўсё адно аказалася вінная ўніверсітэту.

Фота: bort.21 / Instagram

Восенню 2023‑га ў Вільні выбухнуў скандал. Мастака і выкладчыка ЕГУ Сяргея Сялецкага, абвінавацілі ў неэтычных паводзінах у бок студэнтак і праз некалькі месяцаў разбіральніцтва звольнілі.

Таццяна Барысава была адной з тых студэнтак, хто скардзіўся на Сялецкага. У адрозненне ад шматлікіх іншых дзяўчат яна выказвалася публічна.

Таццяна расказвала, што Сялецкі зневажаў яе за нацыянальнасць і фінансавае становішча (дзяўчына родам з Расіі і на той час адна выхоўвала маленькага сына), распаўсюджваў пра яе чуткі. Пасля яе інтэрв'ю Сялецкі падаў на Таццяну скаргу ва ўніверсітэцкую камісію па этыцы, дзяўчына адказала адкрытым лістом да ўніверсітэцкай супольнасці. Далей скаргу на яе падаў сам рэктар, і ў снежні 2023‑га Таццяну адлічылі.

Цяпер дзяўчына паведаміла ў інстаграме, што віленскі суд адмяніў тое рашэнне. Але не без нюансаў, піша Таццяна:

«Гэта былі два гады ў стрэсе і дэпрэсіі, і наперадзе яшчэ два гады без адукацыі па віне ЕГУ. Два страчаныя гады жыцця, за якія вінаваты не панёс ніякай адказнасці.

Нягледзячы на прызнанне загаду аб адлічэнні незаконным, частка іску аб кампенсацыі шкоды не была задаволеная, таму я часткова пакрываю выдаткі ЕГУ — 1300 еўра. Што ж, для некаторых рэчаў патрэбна больш здольнасцяў у складанні юрыдычных тэкстаў, чым маю я».

Цікава, што ў мінулым годзе віленскі суд загадаў аднавіць Сяргея Сялецкага на працы ў ЕГУ. Прычына была фактычна тая самая, што ў Барысавай — што загад аб яго звальненні быў няправільным.

Цяпер студэнтка і выкладчык зноў могуць сустрэцца ва ўніверсітэце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Сведка
    03.10.2025
    Не могуць, СС не працуе ў ЕГУ.
  • Themis
    03.10.2025
    Той "харасмент" даказаны? Ці расійянка проста абвінаваціла?

    Ужо сабралося надта шмат спраў з абвінавачаннямі, якія аказваліся хлуснёй, нярэдка пад уплывам феміністычнай ідэалогіі.
  • Харыс Мент
    03.10.2025
    Наста Базар, асяроддзе КР і чата бабарыканцаў-рэфарматараў ды іншых анархістак-феміністак ды лгбтк-квір-гендар актывістэссы, хутка абсмкатаць тэму!

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць