Грамадства99

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі

Яны лічаць, што засталіся ў Каардынацыйнай радзе, проста самі па сабе, без фракцыі.

Аляксандр Клачко

Працягваюцца разборкі вакол фракцыі «Воля», якая 26 кастрычніка ўрачыста абвесціла аб выхадзе з Каардынацыйнай рады. Абвестка ў тэлеграм-канале фракцыі ілюстравалася здымкам дэлегатаў Аляксандра Клачко, Аляксандра Кабанава, Генадзя Манько і Дзмітрыя Баранава.

Пры гэтым яшчэ двое ўдзельнікаў «Волі», Віталь Пацехін і Пятро Маркелаў, не збіраліся нікуды сыходзіць, таму сталі пазафракцыйнымі дэлегатамі.

Аднак праз дзень высветлілася, што, аказваецца, усе няправільна зразумелі Клачко, Манько і Баранава — яны таксама нікуды не выходзілі, а хочуць заставацца пазафракцыйнымі.

«26.10.2025 ані Клачко, ані Манько, ані Баранаў не пісалі спікеру КР альбо сакратарыяту заявы аб індывідуальным сыходзе (як таго патрабуе Статут для выключэння дэлегатаў з КР індывідуальна). … Звяртаемся да спікера КР Арцёма Брухана з запытам на прадастаўленне інфармацыі: на падставе чаго адбылося індывідуальнае выключэнне з КР дэлегатаў Клачко, Манько, Баранава?», — гаворыцца ў новай заяве былых удзельнікаў фракцыі «Воля».

Пра лёс Аляксандра Кабанава пры гэтым нічога не гаворыцца. Выглядае, што ён, у адрозненне ад былых калег, выйшаў з КР канчаткова.

На выбарах у КР у 2024 годзе спіс «Воля» атрымаў 432 галасы ў сваю падтрымку, гэта 6,43%.

Каментары9

  • :::
    28.10.2025
    Такія, як Клачко, нямногія адэкватныя ў гэтым гендарнутым цырку.
  • Чытайце першакрыніцы
    28.10.2025
    Чытайце першакрыніцы https://t.me/Volia_Bloc/188
    Тэкст на не не адпавядае рэчаіснасці.
  • фракцыя "Воля" публічна сышла з КР
    28.10.2025
    Насамрэч фракцыя "Воля" публічна сышла з КР. Два чальца фракцыі не захацелі сыходзіць (Пацехін і Маркелаў) і па-рашэньню большасьці спіса "Воля" былі пераведзены ў склад па-за фракцыйных.
    Па п.3.3 Статуту КР фракцыя "Воля" ліквідавана.
    Далей пачаліся маніпуляцыі ад сакратарыята КР і кіраўніцтва фракцыі "КЛРЗС".

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць