Грамадства44

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ

У Літве 1 лістапада — Дзень усіх святых, на яго масава наведваюць могілкі. Не застаюцца самотныя ў гэты дзень і беларускія магілы, бо і беларусы пачалі адзначаць Дзяды. 

Каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам. Гэта кенатаф, на самай справе Іван Луцкевіч пахаваны на могілках у польскім Закапаным, а Луцкевіч — у невядомым месцы ў Саратаўскай вобласці Расіі 
Каля помнікаў Альбіну і Канстанціну Стаповічам. Альбін быў музыкам і палітыкам, у 1928‑1930 гадах дэпутатам польскага Сейма ад беларусаў. Канстанцін быў каталіцкім святаром і паэтам, больш вядомым пад творчым псеўданімам Казімір Сваяк
На магіле вядомага паэта Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя і прозвішча Людвік Кандратовіч)
Каля дзвярэй капліцы, у якой у 2019 годзе былі перапахаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў
На магіле пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага)

Каментары4

  • 12345
    02.11.2025
    "Каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам. Гэта кенатаф, на самай справе Іван Луцкевіч пахаваны на могілках у польскім Закапаным, а Луцкевіч — у невядомым месцы ў Саратаўскай вобласці Расіі".
    Няшмат інфармацыі з арыгінала: "Собственноручные показания А.И.Луцкевича. 30 октября 1939 г. Желая быть искренним с Советской властью, расскажу о всей моей контрреволюционной и националистической белорусской деятельности, ...
    ... К Громаде примкнул целый ряд белорусских радикально настроенных националистов-интеллигентов. ..."
    І так, крок за крокам, усё глыбей і глыбей, споведзь юды.
  • валяц
    02.11.2025
    12345, не судзі і не будзеш судзімы… невядома як ты спавядаўся б апынуўшыся на яго месцы…
  • 12345
    03.11.2025
    валяц,
    А як па пытанні савецкага выхавання, сумлення, агульначалавечых прынцыпаў?

    "Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,
    Тоячы словы і думкі свае.
    Вораг-жандар дакурыў папяросу
    І камсамольскі білет аддае.

    - Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, -
    І ад яго на вачах у людзей
    Ты адцурайся; выгодная справа:
    Жыць застанешся, - жыццё даражэй.

    Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей.
    Кніжку спалі - і размовам канец!
    - Не, не спалю! - адказаў камсамолец. -
    Хай лепей сэрца мне спаліць свінец! ..."

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць