Грамадства33

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначае, што беларускі рэжым з лета 2021 г. пачаў арганізоўваць міграцыйныя атакі, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Літве і суседніх краінах.

Photo by Polish Ministry Of Defence via Getty Images

«Найбольш значным пераломам у барацьбе з крызісам стала прыняцце рашэння ў жніўні 2021 года разварочваць нелегалаў.

Тры краіны — Польшча, Літва і Латвія — з таго моманту да 00:00 2 лістапада не ўпусцілі 200 042 нелегалаў. У мінулую нядзелю ў Польшчу спрабавалі прайсці 18, а ў Латвію — 40 нелегальных мігрантаў, паведамляе Delfi.lt.

Ля літоўскай мяжы такіх выпадкаў у ноч на нядзелю не было. Больш за ўсё праблем у Польшчы — яна перашкодзіла 135 810 спробам нелегальнага пераходу мяжы. З 3 жніўня 2021 г. Польшча не ўпусціла 24 508 нелегалаў, Літва за той жа час — 39 724», — паведамляе САДМ.

Некаторыя нелегалы спрабавалі незаконна перайсці мяжу розных краін некалькі разоў. Акрамя прынятага парадку разварочвання нелегалаў на мяжы, памежнікам дапамагло абсталяванне фізічнага бар’ера на мяжы з Беларуссю і магчымасць кантролю на 100% мяжы з дапамогай відэакамер.

Каментары3

  • сведка
    03.11.2025
    Не из Беларуси, а через Беларусь. Меняется смысл. редактора!!!
  • Маркотнамарудны кацяра
    03.11.2025
    А колькі нелегальных мігрантаў Польшча, Літва і Латвія ўпусцілі з Беларусі?
  • Адказнасць за словы
    03.11.2025
    Высылайце нелегальных мігрантаў Сідорскай ды іншым гендарным фем-квір экспэртэссам і іншым ндашнікам, якія топяць за нелегалаў.

    Хай дасць прыклад беларусам, якія называла расістамі з белымі прывілеямі.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць