Здарэнні11

П’яны пастаялец мінскага хостэла збіў адміністратара і ўчыніў пагром

23‑гадовы жыхар Салігорска жыў у хостэле на вуліцы Акадэміка Фёдарава. Напярэдадні ад’езду ён моцна перабраў з алкаголем у начным клубе і прачнуўся ад таго, што яго будзіў адміністратар.

Пастаялец не рэагаваў, таму мужчына пагразіў выклікаць міліцыю і для большага пераканання дастаў з кішэні мабільны тэлефон, паведамляюць Мінск-навіны.

Ад гэтага госць раз'юшыўся, накінуўся на адміністратара і пачаў яго збіваць. Ад работніка хостэла маладога чалавека адцягнуў іншы пастаялец.

Адміністратар выбег на вуліцу і патэлефанаваў у міліцыю. Неўзабаве на ганку з’явіўся дэбашыр, падышоў да яго і працягнуў збіваць. Усяго ён нанёс адміністратару не менш за 52 ўдары рукамі і нагамі па галаве і целе.

Мужчыне зноў удалося ўцячы, ён закрыўся ў адным з пакояў. Злачынца пайшоў за ім і пачаў ламаць дзверы, якія ў выніку пашкодзіў. Таксама ён перакуліў стойку на рэсепшэне, разбіў ноўтбук, знішчыў камплект пасцельнай бялізны, ручнік і вешалку. Агульная сума нанесенай шкоды склала 1600 рублёў.

Нарад міліцыі, які прыбыў на месца, затрымаў п’янага хулігана, завялі крымінальную справу. Усе дзеянні мужчыны зафіксавалі камеры відэаназірання. Пацярпелага адвезла ў бальніцу брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

У судовым пасяджэнні віну грамадзянін прызнаў часткова, у зробленым раскаяўся, нанесеную шкоду на суму 500 рублёў кампенсаваў.

У выніку ён атрымаў чатыры гады хіміі, а таксама павінен кампенсаваць нанесеную шкоду, а таксама выплаціць на карысць пацярпелага 8 тыс. рублёў маральнай шкоды.

Каментары1

  • Хрыч
    04.11.2025
    Поразвелось бухого быдла

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання1

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць