Вайна66

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»

Заявы Стэфанішынай прагучалі пасля таго, як Трамп даў зразумець, што не разглядае магчымасці адпраўкі «Тамагаўк» ва Украіну.

Фота: National Air and Space Museum

Пасол Украіны ў ЗША Вольга Стэфанішына заявіла, што яе краіна вядзе са Штатамі «пазітыўныя» перамовы аб набыцці ракет «Тамагаўк» і іншай зброі дальняга дзеяння. Пра гэта Стэфанішына заявіла ў эфіры тэлепраграмы Balance of Power, піша «Украінская праўда».

Заявы Стэфанішынай прагучалі пасля таго, як Трамп даў зразумець, што не разглядае магчымасці адпраўкі «Тамагаўк» ва Украіну.

«Абмеркаванне яшчэ працягваецца, але ў нас ёсць шмат дэлегацый, якія працуюць над павелічэннем даступных фінансавых рэсурсаў для набыцця большых ваенных магчымасцяў у ЗША. Гэта не толькі Tomahawk, але і розныя тыпы іншых ракет дальняга і блізкага дзеяння, і я магу толькі сказаць, што гэта даволі пазітыўна», — сказала яна.

На пытанне пра шматлікія расійскія атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны на працягу апошніх тыдняў Стэфанішына адказала: «Гэта, безумоўна, вельмі цяжкі перыяд для Украіны».

Пасол адзначыла, што Украіна працуе над тым, каб атрымаць «больш сродкаў супрацьпаветранай абароны».

Яна дадала, што любая адмова чыніць ціск на Расію будзе ўспрымацца як «нешта, што дае ім (расіянам — рэд.) зялёнае святло для нарошчвання сваіх магчымасцяў».

Трамп 3 лістапада заявіў, што зараз не разглядае магчымасці перадачы ракет «Тамагаўк» Украіне.

Да гэтага выданне CNN паведамляла, што Пентагон даў зялёнае святло на пастаўку Украіне ракет Tomahawk, аднак фінальнае рашэнне будзе прымаць Дональд Трамп.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ раней заяўляў, што перадача Украіне ракет «Тамагаўк» застаецца «на разглядзе» ў Трампа.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі распавёў, што падчас сустрэчы Трамп не сказаў «не» адносна магчымасці пастаўкі дальнабойных ракет, але не сказаў і «так».

Каментары6

  • Падумаць
    07.11.2025
    А дзе "фламінгі"? Квартал 95 абяцаў вырабляць па 50 штук на месяц за дацкія грошы. Пры гэтым грошы далі. Выробнік гэтых ракет казаў, што яго прадукцыя нашмат лепшая, за "састарэлыя" тамагаўкі. Навошта прасіць тамагаўкі, калі ёсць фламінгі?
  • Ян
    07.11.2025
    Падумаць, тамагаўкі падтрэбныя, каб у такіх як ты падгарала!
  • Андрусь
    07.11.2025
    За что мне нравится Трамп,что он боец,когда проиграл выборы он не сдался,а снова пошел в бой и победил. Этим он мне напоминает Рокки. Бой с Клабером. Ну а теперь впереди Иван Драго.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць