Грамадства22

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што супраць Беларусі накіраваныя меры даюць вынікі, у гэтым месяцы ў паветраную прастору Літвы трапіла менш кантрабандных шароў, паведамляе LRT.

«У мінулым месяцы мы за месяц мелі знойдзеных каля 70 шароў, (…) сёння ў нас 10 лістапада, у нас, бадай, сем ці восем. Гэта ўжо трэцяя частка месяца, гэта бачым усё ж з канца мінулага месяца, з кастрычніка гэты ціск ужо дае вынікі», — сказаў міністр LRT Радыё ў панядзелак.

Па словах У. Кандратовіча, верагодна, што частка грошай і GPS-сістэм сачэння, звязаных з аперацыямі кантрабандных шароў, маглі перасякаць мяжу.

«Трэба прызнаць, што частка, скажам, можа быць нейкіх грошай, і, магчыма, прылад, трэкераў ці GPS-перадатчыкаў усё ж перасякала мяжу і давала магчымасць дасылаць менавіта такім чынам кантрабанду ў Літву», — адзначыў міністр.

З-за кантрабандных цыгарэт, якія перавозіліся з дапамогай метэаралагічных шараў, дазволеных з Беларусі, у канцы кастрычніка ў Літве некалькі разоў давялося прыпыняць працу аэрапортаў, што агулам паўплывала на каля паўтары сотні рэйсаў і больш за 20 тыс. пасажыраў.

Кіраўнікі краіны гэта называюць гібрыднай атакай Беларусі, арганізаванай не без ведама аўтарытарнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Такія дзеянні Мінска асудзілі кіраўнікі ЕС, падтрымку Літве выказала NATO.

Каментары2

  • .
    10.11.2025
    Умовы надвор'я змяніліся. У 20-ых чыслах кастрычніка быў перыяд устойлівага моцнага ветру на Літву на ўсіх вышынях (важны дадатак), з таго часу - толькі асобнымі эпізодамі і з рызыкамі.

    Кантрабандысты ведаюць пра вецер, літоўскія памежнікі ведаюць пра вецер (пра тое можна знайсці ў СМІ да гэтага палітычнага крызісу).
    Палітыкі, чыноўнікі і медыя не ведаюць пра вецер.

    Канешне, можа быць і так, што з-за ціску і Лукашэнка даў каманду кантраляваць памежную зону, продаж газу, шароў, gps-трэкераў і нават сігарэт.
    Але пакуль уплыву гэтага фактару выявіць немагчыма, для тлумачэння хапае і карэляцыі з ветрам.
  • Filipp
    10.11.2025
    "Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шаро
    А што яшчэ казаць электарату? Мы закрылі мяжу, нясём страты, а вынікаў ніякіх няма?

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ54

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ54

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта быў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць