Меркаванні77

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»

Многіх палякаў і беларусаў у сацсетках абурыла тое, як польскі трэвэл-блогер Томаш Якімюк паказаў Беларусь у сваім цыкле падарожжаў па нашай краіне. А мяне, менавіта па гэтай жа прычыне, відэаблогі паляка захапілі, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Блогер Томаш Якімюк

Абураных абурыла тое, што Якімюк не расказвае пра тое, што Беларусь — гэта еўрапейская Паўночная Карэя, якой больш за 30 год кіруе дыктатар, што там у турмах сядзяць палітвязні, што там садзяць за лайкі.

Сур’ёзна? Вы думаеце, што ў Польшчы шмат такіх сярод аўдыторыі сацсетак, ютуба і навінавых сайтаў, хто не ведае пра гэты бок жыцця Беларусі? Хай беларус скажа паляку ў Польшчы, што ён з Беларусі, то адразу пачуе стандартны набор: Лукашэнка — галеча — рэпрэсіі.

Але ж Беларусь не толькі пра гэта. І ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі? Мяне ўжо ванітуе ад такіх гісторый.

Якімюк паказаў нешта іншае. Як выглядаюць беларускія гарады і вёскі, нашы людзі, што яны ядуць, як апранаюцца, колькі ўсё гэта каштуе, колькі яны зарабляюць, як беларусы сябе паводзяць, як выглядаюць іх святыні, вуліцы, штодзённы побыт. Гэта акурат тое, чаго не хапае ў Польшчы пра Беларусь.

Менавіта гэтага пазла бракуе для поўнай карціны і разумення, хто жыве за агароджай на ўсходзе. Якімюк, вядома ж, мог бы распытваць мінакоў пра дыктатуру, палітвязняў і трапіць за гэта ў турму ці быць дэпартаваным. І стаў бы палякам нумар 346, якога выкінулі з Беларусі.

Што б новага палякі дазналіся пра Беларусь? Што пасля 345‑га паляка з Беларусі дэпартавалі 346-га, бо там амаль таталітарная дзяржава? Дык гэта змест 99% навінаў у Польшчы з хэштэгам Беларусь.

Беларусь — гэта не толькі пра палітыку, не толькі пра Лукашэнку, пакуты і боль, якіх там поўна. І Якімюк з гэтым не спрачаецца. Але апрача гэтага, ёсць вялізны пласт іншай штодзённасці, у якой жывуць людзі, і іх 9 мільёнаў. Яны ходзяць у начныя клубы, купляюць машыны, жэняцца, ходзяць у музеі, катаюцца на веліках.

І ў Польшчы людзі ў самыя страшныя часы камунізму жылі, пладзіліся і нават усміхаліся. І мне было б цікава ўбачыць і зразумець, як яны жылі, а не толькі слухаць пра метады катавання спецслужбаў.

Я спажываю тэрабайтамі відэа з Беларусі, з непалітычных каналаў. Нават там, дзе раварыст проста гадзіну едзе праз лес, а пасля расстаўляе намёт. Я хачу ўбачыць, як жывуць сёння нашы людзі. На такія гісторыі пра Беларусь вялікі дэфіцыт. А на Захадзе іх практычна няма.

І ў выніку палякі і іншыя замежнікі маюць нейкае скрыўленае меркаванне пра беларусаў і Беларусь. Калі яны бачаць у Варшаве дарагую машыну на беларускіх нумарах, то гэта іх шакуе. Як жа? Там жа дыктатура і галеча. Калі ім расказваюць, што ў беларускіх крамах няма пустых паліц і беларусы не галадаюць, яны могуць здзівіцца.

Таму ролікі Якімюка так шмат каго і трыгернулі ў Польшчы, бо яны выбіваюцца з чорна-белых наратываў: што там пекла на планеце, або іншай скрайнасці — што там рай і астравок стабільнасці.

Ці нехта сур’ёзна лічыць, што пасля відэа з «Еўраопта», дзе поўна ежы, нехта з гледачоў палюбіць такую сістэму?

Украінскія блогеры падарожнічаюць па сваёй краіне, расказваюць пра яе ежу, прыроду і людзей, не ўзгадваючы вайну. Не таму, што яны яе не бачаць. Яны проста хочуць расказаць пра іншае. І ў нашым выпадку гэта не пра адбельванне дыктатуры, гэта пра мінімальную сумленнасць і спробу ўбачыць іншае, каб лепш разумець. Гэта дае істотны камфорт у жыцці — не мець ілюзій, у які б бок яны не працавалі.

Каментары7

  • бабруйчанін
    10.11.2025
    Максыміліян Дызайнэр
    ????... Нешта здарылась ??? Здзівілі
    Камент таксама трапны ...
  • Ян
    10.11.2025
    Максыміліян Дызайнэр, якім чынам гэта легітымізуе рэжым? З такой логікай як у вас, тады і палякі і іншыя замежнікі якія ў самыя страшныя часы камунізму вандравалі па Польшчы, таксама легітымізавалі кржмль і камуністаў?
  • вось так
    10.11.2025
    Максыміліян Дызайнэр, а адкуль палякі маюць ведаюць, калі да 2020 беларусы самі сябе ізалявалі ад цывілізаванага свету, бо настолькі захрэслі ў сваім русско мире. Закупы ў Беластоку не лічацца. Ды тое нават зараз з улікам вялікай эміграцыі, дзе не беларус - там расейшчына. І як такі паляк мае думаць, што Беларусь - гэта нармальна, калі на кожным кроку расейскае.

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць