Грамадства1313

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн

Таццяна Лук'янцава ў 2022‑м шукала працу ў Еўрасаюзе. Але засталася ў Беларусі. 

Таццяна Лук'янцава. Фота: Укантакце

Пра суд над ёй стала вядома са «спіс экстрэмістаў», які вядзе МУС.

Таццяне Лук'янцавай 39 гадоў. Яна з Жлобіна. У 2003‑м скончыла школу, пасля — каледж. Пераехала ў Мінск і працавала касіркай у Прыёрбанку. Паралельна вучылася на эканаміста ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, які скончыла ў 2011-м.

Апошнім часам жыла ў Прылуках — аграгарадку пад Мінскам.

Апошняе вядомае месца яе працы — кіраўнічая кампанія холдынга «Беларуская цэментная кампанія».

Працавала яна ў МТС і іншых прыватных кампаніях як эканамістка.

Таццяна вядзе актыўнае жыццё. Мяркуючы па яе сацсетках, яна любіць канцэрты і тэатр, удзельнічае ў дабрачынных марафонах, хадзіла на кастынг шоу «Фактар.бай».

Таццяна Лук'янцава на дабрачынным марафоне. Фота: Укантакце

У 2022‑м Лук'янцава хацела выехаць працаваць у Еўрасаюзе. Разглядала Польшчу і Іспанію. Але ў выніку засталася ў Беларусі.

Таццяну Лук'янцаву асудзілі ў кастрычніку 2025 года па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй прысудзілі хатнюю хімію і дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але хутчэй за ўсё затрыманне дзяўчыны было звязана са справай Гаюна. Падобна, што да суда яна была ў СІЗА.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, толькі да кастрычніка 2023 года было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Справа Гаюна разгортваецца з таго часу, як сілавікі затрымалі адну з адміністратарак тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», які спецыялізаваўся на адсочванні перасоўванняў расійскіх войскаў у краіне. Усіх, хто паведамляў яму інфармацыю, цяпер затрымліваюць па меры расшыфроўкі здабытых сілавікамі даных.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • 3% у міня
    14.11.2025
    А гдзе этат Матолька, начальнік Гаюна? Кто будзет атвічаць за то, что людзей в цюрму садзят?
  • vox
    14.11.2025
    Матолька, як ты там сябе адчуваеш? ці добра табе спіцца?
  • rehab
    14.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе13

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе13

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць