Усяго патроху77

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ

NASA апублікавала здымкі.

Камета 3I/ATLAS, знятая апаратам Mars Reconnaissance Orbiter 2 кастрычніка. Фота: NASA / JPL-Caltech / University of Arizona

Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) апублікавала выявы міжзорнага аб'екта 3I/ATLAS. Публікацыя была адкладзена з-за 43‑дзённага прыпынення працы ўрада ЗША, што выклікала павышаную грамадскую цікавасць і спарадзіла спекуляцыі пра магчымае штучнае паходжанне аб'екта.

Як паведамляе The New York Times, на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі агенцтва абверглі гэтыя здагадкі, пацвердзіўшы, што аб'ект з'яўляецца каметай.

«Хачу адразу развеяць чуткі. Гэты аб’ект — камета. Ён выглядае і паводзіць сябе як камета», — заявіў прадстаўнік NASA Аміт Кшатрыя. Навукоўцы падкрэслілі, што не было выяўлена ніякіх «тэхнасігнатур» — прыкмет, якія б паказвалі на тэхналагічнае паходжанне.

Даныя былі сабраныя некалькімі касмічнымі апаратамі, уключаючы Mars Reconnaissance Orbiter і місію Lucy, якая цяпер на шляху да Юпітэра. Гэта дазволіла атрымаць выявы з розных ракурсаў і стварыць больш поўнае ўяўленне пра аб'ект.

Камета 3I/ATLAS, зафіксаваная місіяй ESA/NASA SOHO 15—16 кастрычніка (злева) і знятая апаратам Lucy 16 верасня. Фота: Lowell Observatory / Qicheng Zhang; NASA / Goddard / SwRI / JHU-APL

3I/ATLAS — трэці вядомы аб’ект, які трапіў да нас з-за межаў Сонечнай сістэмы. Камета праляцела каля Марса ў кастрычніку, паспеўшы даць магчымасць шматлікім апаратам зірнуць на яе зблізку.

Даследаванні паказалі, што камета мае іншыя суадносіны вуглякіслага газу і вады, а таксама прапорцыі нікелю і жалеза. Ад яе пылавога воблака таксама «нетыповым» чынам адбіваецца святло, што сведчыць пра іншы памер яго часціц.

Навукоўцы параўналі гэтыя адрозненні з розніцай паміж гатункамі кавы: «яна іншая, але ўсё адно застаецца кавай».

Выява каметы 3I/ATLAS, створаная шляхам аб’яднання здымкаў STEREO-A, зробленых 11—25 верасня (злева), і зафіксаваная з арбіты Марса апаратам MAVEN 9 кастрычніка. Фота: NASA / Lowell Observatory / Qicheng Zhang; NASA / Goddard / LASP / CU Boulder

Выява з высокім разрозненнем, зробленая з арбіты Марса, хоць і атрымалася крыху змазанай з-за тэхнічных асаблівасцяў камеры, выразна дэманструе каметную прыроду аб'екта — наяўнасць яркага цэнтра і газава-пылавога воблака.

Камета 3I/ATLAS рухаецца з хуткасцю больш за 240 000 км/г, што пацвярджае яе міжзорнае паходжанне. Яна ўжо пакідае межы Сонечнай сістэмы. Назіранні за аб'ектам працягнуцца, у прыватнасці, з дапамогай касмічнага апарата Juno, калі камета будзе пралятаць каля Юпітэра.

Каментары7

  • .
    20.11.2025
    Навукоўцы з самага пачатку казалі, што камета пры назіраннях мае ўсе прыкметы каметы.
    А "нагадала кіраваны касмічны карабель" яна толькі фрыкам - генератарам фэйкаў пры падтрымцы СМІ.
    Трэці раз падача навіны, лаяльная да канспіролагаў. Параўнайце з:
    "Так што за істота замужам за Макронам, якая нагадвае мужчыну? Экспертыза дала канчатковы адказ"
  • Žvir
    20.11.2025
    Nie. Heta nie kamieta. I nikudy jano nie liacić, heta soniečnaja systema praliataje mima pobač.
  • creck_55
    20.11.2025
    Скоро изменится физика процессов... ВРЕМЯ- уже не имеет значения....... :-D:-D :-D

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак22

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»3

Вікінг супраць англасакса: Холанд і Кейн выводзяць Нарвегію і Англію на апошні бой4

З асуджанага за шпіянаж знаёмага Вольгі Карач у турме вымагалі грошы. А ён хваліўся, што можа дастаць іх у пасольстве Беларусі7

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі19

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць