Грамадства1818

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей

Жыхар Брэстчыны, які працаваў жывёлаводам у начныя змены, паказаў свой заробак у TikTok. Як высветлілася, ён не адзіны, хто зарплатай не задаволены.

У Брэсцкім раёне жывёлавод з СВУ «Даманава» (Брэстаблгаз) выклаў у TikTok відэа з уласным разліковым лістком. Заробак за начныя змены, якія звычайна аплачваюцца вышэй, склаў у яго каля 720 рублёў. Менавіта гэтыя лічбы і сталі шокам для многіх гледачоў, піша BGmedia.

«Ні разу не атрымліваў нармальнага заробку»

Мужчына расказаў, што адпрацаваў на прадпрыемстве больш за год і, паводле яго слоў, ні разу не бачыў годнай аплаты. Больш за тое, як сцвярджае аўтар, яго пазбавілі надбавак, што яшчэ больш зменшыла канчатковы заробак.

У відэа ён паказаў афіцыйны разліковы дакумент, дзе максімальная сума за месяц не перавышае 720 рублёў.

Скрыншоты з выдаленых відэа ў TikTok

«Працую вартаўніком і жывёлаводам адначасова»

Пад публікацыяй хутка з’явіліся дзясяткі каментароў ад людзей, якія працуюць у аналагічных умовах. І многія з іх пішуць, што сітуацыя — тыповая для сельскай гаспадаркі:

  • «Працую гэтак жа. Маю 626 рублёў. Я і вартаўнік, і жывёлавод разам. З 16:00 да 8:00. І мінімальны заробак нам не плацяць».

Іншы чалавек піша:

  • «На ферме пяць адрын, і працаваць даводзіцца на ўсіх аднаму. Атрымліваем каля 1000 рублёў, хоць раней былі два вартаўнікі на той жа працы».

У каментарах знайшліся і людзі, якія не паверылі, што ў Беларусі могуць плаціць так мала. На што іншыя раілі:

  • «Не верыце — ідзіце самі працаваць у калгас і паглядзіце».

Некаторыя каментатары адзначаюць, што людзі не маюць інструментаў, каб адстойваць свае правы, таму адзінае, што ім застаецца — ісці ў сеткі і паказваць зарплатныя лісткі, спадзеючыся на рэакцыю грамадства.

Каментары18

  • Ёсік
    26.11.2025
    Зараз кіраўніцтва п'яніцай зробіць, што цяляты здохлі з-за ягонага няўмелага дагляду, не здымае шапку, калі праходзіць ля партрэта лукашэнкі. Сябе яны абароняць, а вось гэтаму небараку ніхто не дапаможа.
  • :)
    26.11.2025
    ХайпЗасчитан, а 1114 рублёў гэта окей зарплата? 😂
  • ХайпЗасчитан
    26.11.2025
    ХайпЗасчитан, зарплата никакущая 1114 рублей, для рабов, ну так её нужно озвучивать, а не хайпать на лжи.

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць