Грамадства99

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Сітуацыя з дактарамі моцна залежыць ад таго, дзе менавіта чалавек жыве.

У Мінску не ўсё так дрэнна

Па словах лекара, які нядаўна сышоў з Бараўлянскай бальніцы, ва ўстанове не адчуваецца недахопу кадраў.

«Нейкія вакансіі, як заўжды, ёсць, але пра недахоп гаворкі не ідзе. Магчыма, каб многія не працавалі на 1,25 ці 1,5 стаўкі, то карціна была б крыху іншай, але ж больш гадзін у большасці выпадкаў дактары бяруць па ўласным жаданні», — кажа медык.

Са слоў суразмоўцы, у бальніцах Мінска вялікіх праблем з кадрамі няма, чаго не скажаш пра вобласць.

«У малых гарадах ніхто асабліва не хоча заставацца, таму па вобласці сітуацыя сапраўды выглядае інакш. У паліклініках таксама ёсць недахоп кадраў, прычым не толькі па вобласці, але і ў самім Мінску», — кажа суразмоўца.

Некаторыя вузкія спецыялісты працуюць на дзве паліклінікі

Іншая доктарка працуе ў адной з паліклінік Гродна. З яе слоў, у іх паліклініцы стабільна не хапае як дактароў агульнай практыкі, так і вузкіх спецыялістаў.

«Да некаторых вузкіх спецыялістаў даводзіцца перанакіроўваць пацыентаў у іншыя паліклінікі, дзе такія медыкі ёсць.

З дактарамі агульнай практыкі сітуацыя такая, што ёсць складаныя ўчасткі, на якіх ніхто доўга не затрымліваецца. На такія звычайна ставяць інтэрнаў, каб яны хадзілі на выклікі», — кажа доктарка.

Жанчына адзначае, што ў іх паліклініцы працуе даволі шмат пенсіянераў.

Для пенсіянераў з 2025 года былі палепшаны ўмовы працы (цяпер працуючыя пенсіянеры атрымліваюць поўную пенсію, а не ўрэзаную). Гэта быў адзін з крокаў, на якія пайшлі беларускія ўлады, каб зменшыць агульную праблему з надахопам кадраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jose Colon Anadolu Agency via Getty Images

«Каб не яны (пенсіянеры. — НН), то не ведаю, як бы мы спраўляліся», — прызнаецца доктарка.

Пры гэтым, як і яе сталічны калега, яна адзначае, што ў бальніцах сітуацыя з укамплектаванасцю персаналу звычайна лепшая, чым у паліклініках.

Сярод прычын, чаму ў Беларусі не хапае лекараў, медык называе міграцыю.

«У некаторых універсітэцкіх групах да паловы выпускнікоў з'ехалі за мяжу. Большасць працягвае працаваць па спецыяльнасці, але ў асноўным ужо ў Польшчы і нярэдка ў Германіі. Аднак можна сказаць, што гэты працэс амаль спыніўся. Многія з'ехалі ў кавідныя часы, бо тады праз востры недахоп медыкаў можна было вельмі проста ўладкавацца на працу. Але і цяпер гэта магчыма, бо недахоп лекараў існуе не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых краінах», — кажа суразмоўца.

Па назіраннях медыка, апошнім часам сітуацыя з недахопам дактароў у Беларусі не горшала. Прынамсі, калі гаворка ідзе пра буйныя гарады.

«Многія лекары пасля адпрацоўкі недзе на перыферыі перабіраюцца ў Мінск ці абласныя цэнтры, таму ў буйных гарадах сітуацыя, можна сказаць, нармальная, чаго не скажаш пра малыя населеныя пункты».

На перыферыі можна стаць загадчыкам ледзь не адразу пасля ўніверсітэта

Доктар, які працуе ў адной з раённых бальніц у Брэсцкай вобласці, скардзіцца, што ў іх установе з кадрамі ўсё складана — не толькі з колькасцю, але і з якасцю.

«У малых раённых цэнтрах з дактарамі бяда, калі нешта больш-менш сур'ёзнае, то даводзіцца накіроўваць пацыентаў у Брэст або Баранавічы».

Пры гэтым медык называе малыя гарады выдатным месцам для хуткага кар'ернага росту.

«Паколькі заставацца жыць тут мала хто хоча, то можна станавіцца загадчыкам ледзь не адразу пасля ўніверсітэта, а калі зусім пашанцуе, то і галоўным доктарам ва ўзросце да 30 стаць можна», — кажа медык.

Пры гэтым ён прызнаецца, што гэта мала каго прываблівае, бо лепш быць шараговым лекарам у Мінску ці іншым буйным горадзе, чым загадчыкам на перыферыі.

Мэтавікі могуць вырашыць праблему, але ёсць нюансы

У малых гарадах медыцына трымаецца перш за ўсё на пенсіянерах і тых, каго заслалі туды па размеркаванні.

«Мяркую, што праз пару гадоў сітуацыя з дэфіцытам на перыферыі можа стаць крыху менш напружанай, бо апошнім часам вельмі моцна павысілася доля тых, хто паступае ў ВНУ па мэтавым накіраванні».

Для даведкі, за апошнія дзесяць гадоў колькасць месцаў для мэтавікоў у медуніверсітэтах вырасла з 26% у 2015 годзе да 74% у 2025-м.

«Таму трэба трошкі пачакаць, пакуль пачнуць выпускаць больш мэтавікоў і дзякуючы ім закрываць вакансіі. Але зноў жа застанецца пытанне ў якасці кадраў, бо мэтавікі паступаюць у мед па спрошчанай праграме», — тлумачыць суразмоўца.

Для паступлення па мэтавым накіраванні не трэба здаваць ЦТ. Дастаткова мець сярэдні бал атэстата не ніжэйшы за 7 балаў і здаць усяго адзін унутраны экзамен па спецыялізаваным прадмеце (хімія або біялогія ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці).

Атрымліваецца, што ў Беларусі праблему з недахопам кадраў будуць вырашаць перш за ўсё не за кошт павышэння заробкаў і іншых стымулаў, а больш працяглай адпрацоўкай.

Аднак, мэтавае накіраванне яшчэ не азначае, што чалавек без варыянтаў адпрацуе тыя 5 гадоў ва ўстанове, якая яго накіравала на вучобу. Як і раней, некаторыя сыходзяць у дэкрэт, каб не трэба было адпрацоўваць, або знаходзяць іншыя варыянты. 

Каментары9

  • enriky
    01.12.2025
    навошта яны наогул патрэбны, калі яны замест медыцынскай дапамогі калечаць і пазбаўляюць жыцьця.
  • Врач
    01.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 345
    01.12.2025
    Амоновцев с ментами вместо врачей посадите и пусть лечат.

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай51

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай51

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць