Грамадства1414

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў у эфіры «Еўрарадыё», чаму працэс перамоваў па вызваленні палітвязняў запаволіўся і якія ўмовы ставіліся Лукашэнку.

Калі вызваляць наступных палітвязняў

Франак Вячорка патлумачыў паўзу з вызваленнем палітвязняў святочным перыядам у ЗША. Гэты тыдзень у Штатах фактычна непрацоўны з-за Дня дзякавання, і наступны тыдзень таксама хутчэй за ўсё будзе ціхім. Аднак, паводле слоў дарадцы, ужо ў першай палове снежня працэс павінен інтэнсіфікавацца.

«Дзяніс Кучынскі на наступным тыдні едзе ў Вашынгтон, будзе сустракацца з усімі нашымі партнёрамі, у тым ліку па вызваленнях», — падзяліўся планамі Вячорка.

Галоўная праблема, як даводзіць Вячорка, палягае ў пазіцыі афіцыйнага Мінска:

«Мінск спрабуе максімальна вытаргаваць. Хочуць, каб не толькі амерыканцы, а яшчэ і еўрапейцы здымалі свае санкцыі. Лукашэнка дамаўляецца, а потым яму здаецца, што танна прадаў — трэба даражэй прадаць, яшчэ даражэй. Ён мяняе правілы гульні падчас саміх перамоваў».

Вячорка тлумачыць, што Лукашэнка, з аднаго боку, хоча скарыстацца акном магчымасцяў у кантактах з ЗША, а з іншага — баіцца страціць кантроль над сітуацыяй. На паводзіны рэжыму таксама ўплывае і эканамічны фактар: санкцыі закранаюць як беларускую, так і расійскую эканоміку.

Таксама, як адзначае Вячорка, на Лукашэнку дзейнічае напружанасць вакол перамоваў па Украіне: ён чакае, у які бок пойдзе агульная траекторыя, і гэта ўзмацняе яго няўпэўненасць, ад чаго ён «шарахаецца і шугаецца», зацягваючы працэс.

Пры гэтым Вячорка падкрэслівае: «Амерыканцы настроены рашуча. Святлана Ціханоўская тыдзень таму гаварыла з Коўлам. У кантакце мы і з Крысам Смітам, і з іншымі людзьмі, з якімі працуем, перадаём, абнаўляем спісы — гуманітарныя спісы, спісы па катэгорыях».

Як даводзіць Вячорка, ЗША займаюцца не толькі беларускімі палітвязнямі, але і замежнымі грамадзянамі, якія сядзяць у беларускіх турмах. Яны «працуюць і з іншымі сталіцамі», каб іх вызваліць, як гэта адбывалася, напрыклад, з украінскім бокам. У выніку частка людзей была вызвалена па спісе, які перадаў Кіеў, пра людзей з яго беларускія праваабаронцы не ведалі.

Як фарміруюцца гуманітарныя спісы

Адказваючы на пытанне, хто і як перадае спісы на вызваленне, Вячорка падкрэслівае: гуманітарныя спісы складаюцца цэнтралізавана беларускімі праваабаронцамі супольна з дэмакратычнымі сіламі.

«У амерыканцаў гэты спіс ёсць, ёсць у Ватыкана, ёсць у іншых нашых партнёраў, якія камунікуюць з Мінскам. Мінск пра гэта ведае, Мінск усё роўна кажа, што яны ўсе тэрарысты, экстрэмісты, злачынцы і ніякія не палітвязні», — заўважае дарадца Ціханоўскай.

Галоўная ўмова — без прымусовай дэпартацыі

Асобна дарадца Ціханоўскай расказаў пра ўмовы, якія ставіць дэмакратычны бок.

Галоўная з іх: вызваленне павінна адбывацца без абавязковай дэпартацыі.

Як адзначае Вячорка, раней Мінск выставіў жорсткую ўмову: усе вызваленыя павінны выехаць з краіны. Пры гэтым, паводле яго, падчас дэпартацыі рэжым стварае людзям дадатковыя перашкоды. Больш за тое, вызваленне адбываецца «па-за легальнай працэдурай»:

«Паводле лукашэнкаўскіх службаў, гэтыя людзі альбо збеглі з турмы, альбо працягваюць знаходзіцца ў турме. То-бок яны не атрымліваюць ні доказаў, ні пацверджанняў, што яны сапраўды рэабілітаваныя, сапраўды памілаваныя, сапраўды знятыя абвінавачванні. І зараз Дэпартамент выканання пакаранняў і іншыя органы прыходзяць да іх сем'яў, зноў жа кашмарыць і палохаць».

Яшчэ адна ўмова — сем'і пакінуць у спакоі 

На погляд Вячоркі, ключавая праблема ў тым, што «дамоўленасці, якія нават ёсць у амерыканцаў з Мінскам, усё роўна парушаюцца».

Дэмакратычныя сілы збіраюць доказы ўсіх парушэнняў — у тым ліку сітуацыі, калі пасля вызваленняў улады працягваюць кашмарыць сем’і. «Гэта была самая першая ўмова, што вызваленыя па амерыканскім трэку, іх сем'і будуць у спакоі», — заўважае Вячорка.

Падсумоўваючы характар перамоваў, Франак Вячорка выказваецца даволі жорстка:

«Мы размаўляем, мы з амерыканцамі працуем над вызваленнем, але перамовы вядзём з гопнікам. З гопніцкім крымінальным рэжымам, які не трымае сваё слова, не трымае свае абяцанні і які перайграе ўсё. Таму амерыканцы дамаўляюцца пра адно, атрымліваецца іншае. Дамаўляюцца пра адных людзей — атрымліваюць іншых людзей. Але яны ўсё роўна працягваюць гэты працэс, і мы заахвочваем».

«Мы спадзяёмся, што калі пойдзе гаворка пра вялікую групу вызваленых, то ўсё ж такі вялікай частцы людзей (мы б хацелі, каб усім, але хаця б вялікай частцы людзей) дазволяць застацца ў Беларусі», — выказвае надзею дарадца Ціханоўскай.

Каментары14

  • Только одно но
    28.11.2025
    Трамп в курсе?
  • Filipp
    28.11.2025
    "Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка"©

    Хутчэй фантазуе, а не тлумачыць, бо ён не мае дачынення да гэтых дамоўленасцям.
  • .
    28.11.2025
    Вячорко хочет чтобы люди остались в Беларуси, а в другом абзаце жалуется что режим кошмарит тех кто внутри. Понятное дело что офису не нужны эти люди в литве и польше, это же работать придется а не по встречам разъезжать да фотки делать

    Самое главное - пусть люди выходят из тюрем, а остальное не важно.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай17

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай17

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць