Грамадства44

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі

Пасля затрымання Максіма Прыхадоўскага крэсла дырэктара Палаца рэспублікі некалькі месяцаў заставалася вакантным.

Цяпер стала вядома, што месца заняў Мікалай Маскалёў — яго прозвішча з’явілася на афіцыйным сайце ўстановы.

Раней Мікалай Маскалёў працаваў на пасадзе прарэктара Акадэміі кіравання.

Ператасоўка кадраў там пачалася ў кастрычніку — тады Лукашэнка замяніў рэктара: замест былога намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага, які кіраваў ВНУ з чэрвеня 2024 года і, відавочна, не спраўдзіў чаканняў, туды прызначылі нядаўняга рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніса Дука.

Мікалай Маскалёў. Фота: pac.by

Новы дырэктар Палаца рэспублікі, у адрозненне ад свайго папярэдніка Прыхадоўскага, досведу ў сферы культурна-глядацкіх імпрэз да прызначэння зусім не меў. Затое можа пахваліцца бэкграўндам дзяржаўнай службы.

Па інфармацыі Belpol, 45‑гадовы ўраджэнец Хоцімска працаваў ва ўстанове матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Таксама ён паспеў папрацаваць у сакратарыяце Савета Рэспублікі.

Маскалёў жанаты на супрацоўніцы страхавой кампаніі «Прамтрансінвест», у сям'і выхоўваюць дзвюх дачок.

Што тычыцца Максіма Прыхадоўскага, то з яго знялі ўсе абвінавачванні і нават падарылі новае цёплае месца — цяпер функцыянер працуе ў Белавежскай пушчы. Па яго словах, гэта адбылася дзякуючы сяброўству з прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Эйсмант.

Каментары4

  • Кот
    02.12.2025
    кат з акрэсьціна
  • Нумэр Уно
    02.12.2025
    "Цяпер стала вядома, што месца заняў Мікалай Маскалёў"
    "Наўроцкі: Не можа быць ніякіх дамоўленасцяў з маскалямі"

    Крайне недальновидное решение со стороны руководства Дворца Республики, теряем международные связи
  • Каліноўскі
    02.12.2025
    Панаехала маскалеў.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць