Свет1818

Былую кіраўніцу еўрадыпламатыі Федэрыку Магерыні затрымалі ў Бельгіі за махлярства

Былая вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні затрыманая ў Бельгіі. Яе падазраюць у махлярстве.

Федэрыка Магерыні. Фото: Jack Taylor / Getty Images

У аўторак бельгійская паліцыя правяла маштабную аперацыю ў дачыненні да важнейшых інстытутаў Еўрапейскага саюза. Рэйды закранулі штаб-кватэру Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS) і прэстыжны Каледж Еўропы ў Бруге. Расследаванне вядзецца па факце меркаванага махлярства, карупцыі і няправільнага выкарыстання сродкаў ЕС у 2021—2022 гадах.

Расследаванне звязана з магчымым «махлярствам пры заключэнні дзяржаўных кантрактаў, карупцыяй, канфліктам інтарэсаў і парушэннем прафесійнай таямніцы» ў Каледжы Еўропы, які займаецца падрыхтоўкай еўрапейскіх дыпламатаў.

Вобшукі праводзяцца ў штаб-кватэры Еўрапейскай знешняй службы ў Бруселі; будынках College of Europe у Бруге; прыватных жылых памяшканнях.​

Паведамляецца пра трох затрыманых, у тым ліку Магерыні. Справу вядзе Еўрапейская пракуратура пры ўдзеле бельгійскай паліцыі. Пакуль нікому афіцыйна не выстаўленыя абвінавачанні.

Паліцыя правярае, ці мелі прадстаўнікі Каледжа папярэднія звесткі пра тэндэры і ці было парушана правіла справядлівай канкурэнцыі. 

Каментары18

  • Даведка
    02.12.2025
    Той момант, калі не тое, што ў загалоўку, але нават у артыкулы ЗУСІМ ВЫПАДКОВА не хапіла згадкі, што яна з Партыі Еўрапейскіх Сацыяністаў, а раней увогуле была ў камуністычнай.

    І раней выступала за розныя гендарныя праграмы для жанчын.
  • Во даюць
    02.12.2025
    Пакаленне тэхнакратаў апынулася пакаленнем прайдзісветаў і махляроў, якія раскрадалі народныя грошы пад спевы аб кліматычнай катастрофе, няшчасных мігрантах і дрэннай расісцкай еўрапейскай культуры і гісторыі.
  • Ох не ту замели
    02.12.2025
    Вот Урсулу & Каю бы, но всему вое время, видимо.

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў4

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць